Здаровы лад жыцця і гарманічнае развіццё асобы

0
437

На гэтым тыдні ў малой зале райвыканкама прайшло пасяджэнне прэзідыума Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Асноўнае пытанне, вынесенае на разгляд: работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Фізічная культура і спорт на 2021-2025 гады”.

Як адзначыла падчас работы прэзідыума дырэктар раённай Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валянціна Урбанчык, для выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржпраграмы, на Петрыкаўшчыне распрацаваны каляндарны план спартыўных мерапрыемстваў сярод спартсменаў-навучэнцаў, якія наведваюць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу аддзяленняў футбола, валейбола, лёгкай і цяжкай атлетыкі. Па выніках выступленняў дадзенай катэгорыі прысвойваюцца спартыўныя разрады. Так, за бягучы год 226 спартсменаў-навучэнцаў раёна прынялі ўдзел у 15 абласных і 3 раённых мерапрыемствах. Пацвердзілі спартыўнае майстэрства да ўзроўню I, II, III і юнацкіх разрадаў 110 спартсменаў, 1 – павысіў спартыўнае майстэрства да ўзроўню I разраду і кандыдата ў майстры спорту. Па выніках 2023 года гэтая лічба дасягне 2 чалавек. Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што са студзеня па кастрычнік 2023 года перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі 6 спартсменаў-навучэнцаў: 4 спартсмены аддзялення футбола – у футбольны клуб “Славія-Мазыр”, 1 – у салігорскі футбольны клуб “Шахцёр”, 1 – у ФК “Гомель”. Згодна з выкананнем дзяржпраграмы ў раёне выкананы паказчык ахопу навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі і спартсменаў-навучэнцаў заняткамі ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах.

Як адзначыў у час сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, пры дапамозе выканання дзяржаўнай праграмы “Фізічная культура і спорт” узрастае спартыўны рэйтынг Беларусі на сусветнай арэне. Фізкультурай і спортам павінна займацца як мага больш насельніцтва краіны. Здаровы лад жыцця, актыўны адпачынак і карыс нае баўленне вольнага часу – галоўныя складальнікі здаровага грамадства.

Святлана СОБАЛЕВА/

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о