Забяспечыць непахіснасць канстытуцыйнага ладу

0
225

Сталі вядомы імёны дэлегатаў ВНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці.

Рэгіён прадставяць 55 народных абраннікаў – 11 ад абласнога Савета дэпутатаў, 22 – ад раённых і гарадскога Саветаў, 22 – ад Саветаў першаснага ўзроўню. Гэта кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, работнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры – прадстаўнікі ўсіх сфер грамадства. Прасцей кажучы, людзі з вялікім вопытам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, гатовы працаваць на карысць краіны і жыхароў Гомельшчыны.

На працягу пяці гадоў дэлегаты будуць прымаць важнейшыя рашэнні па далейшаму развіццю нашай краіны.
Петрыкаўскі раён прадставяць дэпутат Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Юрый Апановіч і Капцэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Шабалтас.

Забяспечыць непахіснасць канстытуцыйнага ладу

“Мне выпаў гонар быць дэлегатам ВНС. Гэта адказная місія. Прадстаўляць інтарэсы простага чалавека на рэспубліканскім узроўні і прасоўваць ідэі жыхароў раёна – цяпер мая прэрагатыва”, – сказаў Юрый Аляксандравіч.

Юрый Апановіч нарадзіўся 4 лютага 1984 года ў пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Мае вышэйшую адукацыю. У 2010 годзе скончыў дзяржаўную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі “Бранская дзяржаўная інжынерна-тэхналагічная акадэмія» па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”, у 2017 годзе – Акадэмію кіравання пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе майстрам лесу Міхедавіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Петрыкаўскі лясгас”. Працаваў памочнікам ляснічага Мышанскага лясніцтва, ляснічым Кашэвіцкага лясніцтва Петрыкаўскага лясгаса, галоўным ляснічым эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Ляскавічы” дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, галоўным ляснічым, дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Петрыкаўскі лясгас”.

З 2021 года па цяперашні час працуе на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

З’яўляецца дэпутатам Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. Беспартыйны. Жанаты. Выхоўвае дачку. Пражывае ў горадзе Петрыкаве.

Забяспечыць непахіснасць канстытуцыйнага ладу

“Мне важна прадстаўляць інтарэсы нашых грамадзян, вызначаць, якой будзе будучыня нашых дзяцей, як будзе развівацца наша краіна”, – адзначыла Таццяна Аляксандраўна.

Таццяна Шабалтас нарадзілася 26 лістапада 1971 года ў вёсцы Брынёў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Мае вышэйшую адукацыю. У 1995 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”.

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1989 годзе старшай піянерважатай Капцэвіцкай сярэдняй школы. З 1993 года па 2015 год працавала на пасадах настаўніка рускай мовы і літаратуры, сацыяльнага педагога, намесніка дырэктара Капцэвіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна.

З 2015 года па цяперашні час працуе на пасадзе намесніка дырэктара ўстановы “Капцэвіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

З’яўляецца дэпутатам Капцэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання. Замужам. Мае сына. Пражывае ў пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёна.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о