З-за ўдараў маланак у вобласці за суткі адбыліся тры пажары

0
282

“Вядома, прадбачыць праявы сілы прыроды немагчыма, – распавяла старшы інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС Алена Герасіменка. – Але выконваць правілы бяспекі пры навальніцы неабходна”.

У кватэры ці доме. Адключыце электрапрыборы і выцягніце штэкер вонкавай антэны з тэлевізара, спыніце тэлефонныя размовы. Ліквідуйце скразнякі, зачыніце вокны і коміны. Нельга размяшчацца каля акна, печы, каміна, на даху.
На вуліцы. Пакіньце адкрытую прастору і схавайцеся ў памяшканні або ў пад’ездзе. Калі вы вырашылі схавацца пад казырком будынка, то не дакранайцеся да сцяны. Не стойце бліз высокіх слупоў і рэкламных шчытоў, не карыстайцеся мабільным тэлефонам.

У машыне. Спыніце рух. Зачыніце вокны, апусціце антэну і перачакайце навальніцу ў салоне аўтамабіля. Не дакранайцеся да ручак дзвярэй і не карыстайцеся тэлефонам.
У лесе. Трымайцеся далей ад высокіх, асобна стаячых дрэў, не размяшчайцеся каля вогнішча. Уладкуйцеся паміж нізкарослымі дрэвамі з густымі кронамі. Выбіраючы сабе прытулак, звярніце ўвагу, каб побач не было расшчэпленых дрэў, раней закранутых навальніцай.

На адкрытай мясцовасці. Ні ў якім разе не стойце на ўзвышшах, у апор ліній электраперадач і пад правадамі. Пашукайце яму або яр. Калі ж ніякіх паглыбленняў паблізу няма – прысядзьце як мага ніжэй або ляжце на зямлю. Не хавайцеся ў стозе сена, у незаселеных адзіночных бараках ці адрынах. Не хадзіце басанож і не паднімайце над галавой токаправодныя прадметы.
На вадаёме. Выйдзіце з вады, адыйдзіце далей ад берага і схавайцеся ў хованцы. Калі вы знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна грабіце да берага. Калі гэта немагчыма – асушыце лодку, падніміце ахоўны тэнт, пераапраніцеся пры наяўнасці ў сухое адзенне, сядзьце далей ад мачт і падкладзіце пад сябе выратавальную камізэльку або боты.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о