У рамках першага этапу акцыі “Бяспека ў кожны дом” увага выратавальнікаў у першую чаргу надаецца сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці.

Супрацоўнікі РАНС адправіліся ў госці да шматдзетных сем’яў, каб правесці індывідуальную работу па навучанні асновам бяспекі жыццядзейнасці. Спецыялісты цікава і з карысцю правялі прафілактычныя мерапрыемствы. Пры дапамозе гульняў “крыжыкі – нулікі”, “небяспечна – бяспечна”, агняборцы расказалі, у якія непрыемнасці і надзвычайныя сітуацыі могуць папасці дзеці. Таксама малыя ў гульнявой форме вывучалі і паўтаралі нумары выкліку экстраных службаў, тэлефанавалі выратавальнікам.
– Калі мама гатуе на кухні або занятая хатнімі справамі, мы з братам глядзім за нашай малодшай сястрычкай, каб з ёй нічога дрэннага не адбылося! – расказвала выратавальнікам дзяўчынка.
З дарослымі супрацоўнікі пажарнай службы правялі тэсціраванне на веданне правілаў бяспекі, расказалі пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік, нагадалі пра тое, што малалетніх дзяцей нельга пакідаць без нагляду дарослых ні на хвіліну. Увага была нададзена і новай інфармацыйнай кампаніі “Тэлефон не дагледзіць вашага дзіцяці”.
Акцыя працягваецца, і ніхто не застанецца без увагі.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о