Вербная Нядзеля акрамя гістарычнага, мае яшчэ і духоўнае значэнне

0
655

Гасподзь у суправаджэнні вучняў выехаў з вёскі Віфаніі і накіраваўся ў Святы Град. З Елеонскай гары Гасподзь накіраваў свой позірк на Іерусалім, на горад, якому прызначана было стаць Чашай Яго Пакут.

Уваход Гасподні ў Іерусалім – падзея, адзначаная трагічным неразуменнем.
Гасподзь адкрываецца народу як доўгачаканы Выратавальнік Ізраіля, Той, Каго абвяшчалі прарокі. Людзі старанна вывучалі старажытныя прароцтвы пра Таго, Хто павінен прыйсці, і разумелі, што час надыходзіць.

Народ горача чакаў Выратавальніка, і калі ўсе ўбачылі Госпада Ісуса, ужо вядомага Сваімі цудамі, Які ўязджае ў Ерусалім на асле, як прадказана прарокам, напоўнілі наваколле крыкамі захаплення.

І Адзіны, Хто не падзяляў весялосці – Сам Гасподзь Ісус. Прой-дзе ўсяго некалькі дзён і гэтыя ж людзі будуць крычаць: “Распні Яго!” Чаму? Таму што Ён не дасць ім таго, чаго яны жадаюць.

Людзі хочуць, каб Ён заснаваў зямное царства і кіраваў, падобна іншым царам, сілай мяча. Ён прынёс іншае, вечнае Царства, куды ўваходзяць толькі добраахвотна, з верай і любоўю.

Народ хоча, каб Ён знішчыў ненавісных язычнікаў – а Ён прыйшоў даць усім – яўрэям і язычнікам – прабачэнне грахоў і жыццё вечнае.

Народ чакаў, каб Хрыстос даў зямныя даброты, а Ён прыйшоў даць нябесныя. Людзі хочуць, каб Ён пазбавіў іх ад знешняга прыгнёту – ад тых людзей і абставін, якія робяць іх жыццё цяжкім. А Ён прыйшоў выратаваць людзей ад грахоў. Народныя правадыры, якія спадзяваліся на Яго, паварочваюць увесь народ супраць Яго.
Ён іх ва ўсім расчараваў: Ён – не чаканы, Ён – не той, на якога спа-дзяваліся. І Хрыстос ідзе да смерці…

Пра трагічную памылку людзей таго часу можна было б забыцца, калі б яна не паўтаралася ў кожным пакаленні.

Людзі гатовыя пакланяцца моцным, страшным асобам, якія едуць не на аслах, а на баявых конях, лязгаючы смяротнай зброяй, якія “прыйдуць і парадак навядуць” так, што нікому ўжо не трэба будзе наводзіць парадак у сваёй душы і змагацца са сваім грахом.

Вербная Нядзеля акрамя гістарычнага, мае яшчэ і духоўнае значэнне – Іерусалім азначае душу чалавечую, а ўваход Гасподні ў Іерусалім азначае ўваходжанне Бога ў душу. Дык няхай жа ў нашых душах Гасподзь здабудзе сабе годнае жыллё і няхай нашы сэрцы не апаганьваюцца здрадай Ісусу Хрысту.
У памяць свяшчэнных падзей у храме людзі трымаюць галіны вярбы ў руках і спяваюць песню перамогі жыцця над смерцю. Толькі любоў перамагае смерць. Апошняе слова – не смерць, а любоў. І ва Уваходзе Гасподнім у Ерусалім ужо прысутнічаюць Яго Крыж і Уваскрашэнне.

Святлана ТАРАСЕВІЧ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о