Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны, звяртаем вашу ўвагу, што з 23 па 25 снежня ў Петрыкаўскай раённай ветэрынарнай станцыі па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, 130 ,будзе праводзіцца прафілактычная вакцынацыя хатніх жывёл супраць шаленства.

Звяртаем увагу, што вакцынацыя праводзіцца бясплатна.
Для ўдакладнення часу правядзення вакцынацыі і запісу вашага гадаванца, просім звяртацца па нумарах тэлефонаў: 2-26-78 і 8-029-677-63-22. Рэгістрацыя жывёл праводзіцца з 8 да 16 гадзін з 22 па 24 снежня.

Варта памятаць, што шаленства – вострае інфекцыйнае захворванне, якое ўзнікае пасля ўкусу жывёлы, што заразілася на гэтую хваробу. Шаленства праходзіць з цяжкім паражэннем нервовай сістэмы і заканчваецца, як правіла, смяротным зыходам.

У сувязі з цяжкай эпізаатычнай абстаноўкай па шаленстве ў краінах СНД, просім звярнуць асаблівую ўвагу на вакцынацыю гаспадароў паляўнічых сабак, а таксама сабак на свабодным выгуле.

Ігар ТРАЯНОЎСКІ,
выконваючы абавязкі галоўнага ветэрынарнага
ўрача раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о