Начальнікам Раённага аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама прызначаны Віталій Маркевіч.

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Мерапрыемства распачаў начальнік Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама генерал-маёр Аляксандр Шастайла: “У першую чаргу хацеў бы падзякаваць вам за службу. Нядаўняе важнае палітычнае электаральнае мерапрыемства  – Адзіны дзень галасавання, прайшло на Петрыкаўшчыне спакойна і бяспечна.

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУСВіталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУСВіталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУСВіталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Наперадзе ў нас не менш сур’ёзная задачы – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што адбудуцца ў 2025 годзе. Адпаведная работа для забеспячэння правапарадку і спакою ў краіне ўжо вядзецца, тым больш, што аператыўная абстаноўка, у святле міжнародных палітычных падзей ва Усходняй Еўропе, застаецца напружанай.

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Звяртаючы ўвагу непасрэдна на Петрыкаўскае РАУС адзначу, што ў перспектыве вас чакае сур’ёзная падзея – згодна з Указам Прэзідэнта, які зацвердзіць інвестыцыйную праграму на 2024 год, распачнецца будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынку аддзела ўнутраных спраў. Мы сустракаліся ў праектантамі ўжо пяць разоў і грунтоўна абмяркоўвалі будаўнічыя акалічнасці. Зараз праект знаходзіцца на экспертызе.

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУСВіталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Што да новага начальніка петрыкаўскай міліцыі, то Віталь Мікалаевіч – чалавек кемлівы і вопытны: 22 гады службы ў органах, большасць з якіх – на аператыўнай службе, гавораць самі за сябе. Таму мы чакаем ад усяго вашага калектыву плённых вынікаў.

Віталій Маркевіч назначаны начальнікам РАУС

Віталій Маркевіч – ураджэнец горада Тураў Жыткавіцкага раёна. Скончыўшы Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе, Віталій Мікалаевіч быў прызначаны на пасаду дазнавацеля аддзялення дазнання папярэдняга расследавання Жыткавіцкага РАУС, працаваў оперупаўнаважаным, а за тым старшым оперупаўнаважаным у аддзяленні міліцыі горада Турава і Жыткавіцкага РАУС. З красавіка 2011 года служыў начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку, а з красавіка 2015 года – першым намеснікам начальніка адзела ўнутраных спраў Жыткавіцкага райвыканкама.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о