Увага, нераст

0
186

Петрыкаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 ад 21 ліпеня 2021 года, у перыяд з 20 сакавіка да 18 мая ў рыбалоўных угоддзях вобласці пачынаюць дзейнічаць абмежаванні пры ажыццяўленні аматарскага і прамысловага рыбалоўства, бо гэты перыяд адносіцца да нерасту.

Нераст – асобны перыяд у жыцці водных істот, калі ў вадаёме ствараюцца прыдатныя ўмовы, да якіх прызвычаіўся той ці іншы від рыбы. У большасці прэснаводнай рыбы, што жыве ў нашых вадаёмах. Нераст адбываецца з вясны да пачатку лета.

У гэты перыяд грамадзянам дазваляецца аматарскае рыбалоўства толькі адной вудачкай з адным кручком ці адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прыманкай, што мае не больш за два адзінарных, ці двайных, ці трайных кручкоў, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), а таксама з льду ці штучных збудаванняў, у адносінах якіх не вызначаны абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць.

Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нераст”, асноўныя задачы якога:

– узмацненне кантролю за выкананнем грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі патрабаванняў заканадаўства ў рыбалоўных угоддзях Беларусі,

– вывядзенне з незаконнага звароту сетак і іншых забароненых прылад рыбалоўства праз прафілактычную работу сярод насельніцтва з мэтай папярэджання фактаў парушэння заканадаўства, надаючы асаблівую ўвагу добраахвотнай здачы забароненых прылад рыбалоўства.

У сувязі з гэтым паведамляем, што грамадзяне, якія маюць забароненыя прылады рыбалоўства, могуць здаць іх у Петрыкаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, вызваліўшы сябе ад адміністрацыйнай адказнасці і абмежаваўшы сябе ад непрыемных наступстваў.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 9 ці па нумарах тэлефонаў 8-029-841-44-33, 8-033-677-14-27 ці па нумарах тэлефонаў “гарачай лініі” Дзяржінспекцыі 8-033-333-60-00 ці 8-017-390-00-00 (кругласутачна).

Дзмітрый ЦЫК,

начальнік міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о