Супрацоўнікі Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разам з карэспандэнтам правялі маніторынг адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

Увага на парушэнні
Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у аграгарадку Бабунічы ўстаноўлена, што ў гандлёвай зале магазіна “Агат” праводзіцца захоўванне і рэалізацыя часткі хлебабулачнай прадукцыі ва ўмовах, якія не забяспечваюць абарону ад забруджвальных рэчываў: не забяспечана ўпакоўка (расфасоўка) часткі хлебабулачнай прадукцыі, якая рэалізуецца. Ажыццяўляецца рэалізацыя харчовай прадукцыі без наяўнасці маркіроўкі, з прыкметамі дэфрастацыі і паўторнага замарожвання. Тэрыторыя крамы з боку гаспадарчай часткі не ўтрымліваецца ў чысціні: не прыбранае смецце, рэшткі ад дроў, шклотара, кардонныя скрынкі, рэшткі будаўнічага матэрыялу.
Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у аграгарадку Бабунічы ў дачыненні да магазіна № 54 Петрыкаўскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства было выяўлена: у гандлёвай зале працякае дах, не захоўваюцца этыкеткі на харчовай прадукцыі да заканчэння тэрмінаў прыдатнасці, што з’яўляецца парушэннем.
Супрацоўнікі Цэнтра папярэдзілі, што па выніках выяўленых парушэнняў накіраваны рэкамендацыі, за паўторнае выяўленне парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнуты адказныя за парушэнні.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о