Судом Петрыкаўскага раёна ў верасні разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да асобы па артыкулах 205 і 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж і рабаванне).
Як было ўстаноўлена ў час следства, у жніўні не працуючы жыхар вёскі Галубіца захацеў выпіць спіртнога. З прычыны адсутнасці грошай у ранішні час ён зайшоў на тэрыторыю домаўладання сваёй знаёмай і выкраў веласіпед. Каб не прыцягваць да сябе ўвагу ў вёсцы, ён паехаў у аграгарадок Ляскавічы, каб там прадаць скрадзенае. Праз сваіх знаёмых мужчыне ўдалося збыць веласіпед мясцовай жыхарцы, а на атрыманыя грошы ён закупіў алкагольныя напоі, якія ўжываў разам з прыяцелямі.
Праз два дні, калі спіртное скончылася, у яго зноў узнік намер на здзяйсненне супрацьпраўнага дзеяння. Знаходзячыся ў аграгарадку Ляскавічы, злачынец падышоў да дома візуальна знаёмага жыхара і папрасіў у яго веласіпед, нібы для паездкі ў краму, загадзя не маючы намеру яго вяртаць. Пасля таго, як пацярпелы перадаў яму веласіпед, абвінавачаны паехаў у вёску Баклань, дзе прадаў яго мясцовай жыхарцы. Грошы пасля выдаткаваў ізноў жа на спіртныя напоі. Варта адзначыць, што абвінавачаны раней 9 разоў судзімы, у асноўным за маёмасныя злачынствы. Прыгаворам суда Петрыкаўскага раёна ён асуджаны да пакарання ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму прызначана прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна саветнік юстыцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о