Увага да навакольных як цнота грамадства!

0
549

Члены Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў завіталі з салодкімі падарункамі ў Ляскавіцкую ўчастковую бальніцу.

Увага да навакольных як цнота грамадства!Нагадаем, што не так даўно прадстаўнікі Маладзёжнага савета зладзілі дабрачынны канцэрт. «На сродкі, што былі сабраныя ад мерапрыемства пад назвай “Дабро тварыць” было вырашана набыць прысмакі для людзей, што знаходзяцца ў аддзялення догляду і павіншаваць людзей паважанага ўзросту з Новым годам і Калядамі», — адзначыла старшыня Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў Юлія Ліпская.

Увага да навакольных як цнота грамадства!Увага да навакольных як цнота грамадства!Грамадзяне дзякавалі за падарункі, расказвалі пра стан свайго здароўя, згадвалі былыя гады. Акрамя таго, не застаўся без падарунку і калектыў установы аховы здароўя: моладзь падарыла медыцынскаму персаналу электрычны чайнік.

Увага да навакольных як цнота грамадства!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о