У прыярытэце прафілактычная работа

0
154
Напрыканцы мінулага тыдня прайшло выніковае сакавіцкае пасяджэнне выканкама. На разгляд і абмеркаванне вынесены пытанні прафілактыкі злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, здзейсненых непаўналетнімі ў Петрыкаўскім раёне; ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” за 2023 год; рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
У прыярытэце прафілактычная работа
Пасяджэнне выканкама прайшло пад старшынством кіраўніка раёна Аляксандра Кохана. У рабоце прынялі ўдзел намеснік пракурора вобласці Юрый Булынко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны, запрошаныя.
У прыярытэце прафілактычная работа
У час пасяджэння намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталляй Ходзькай былі прааналізаваны асноўныя прычыны здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетнімі, вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы па прафілактыцы і недапушчэнні супрацьпраўных паводзін з боку непаўналетніх.
У прыярытэце прафілактычная работа
– Недастатковы кантроль з боку класных кіраўнікоў і педагогаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы за наведваннем у пазаўрочны час аб’яднанняў па інтарэсах і секцый з’явіліся адной з прычын учынення злачынства непаўналетнімі, – адзначыла ў сваім выступленні Наталля Ходзька. – За недахопы ў прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі ў 2023 годзе да дысцыплінарнай адказнасці было прыцягнута 7 службовых асоб.
Як лічыць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, адной з прычын існуючай сітуацыі, учынення падлеткамі злачынстваў з’яўляецца сямейны недабрабыт і нізкі матэрыяльны дастатак сям’і, папушчальніцтва з боку бацькоў і асабістая безадказнасць падлеткаў.
Выхаванне дзяцей у няпоўных, дэфармаваных сем’ях гэтак жа садзейнічае таму, што дзеці выходзяць з-пад кантролю бацькоў, прадстаўлены самі сабе.
У прыярытэце прафілактычная работа
– Якасная арганізацыя карыснай занятасці непаўналетніх дазволіць спрафілакціраваць злачынствы, якія падлеткі здзяйсняюць у вячэрні час сутак, – упэўнены старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.
Больш падрабязна разгледзелі рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў Петрыкаўскім раёне за 2023 год. З аналізам работы выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.
У прыярытэце прафілактычная работа
Як пазначыў у сваім выступленні намеснік старшыні, адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі выканання Дырэктывы № 1 лічыцца забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, фарміраванне законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян.
За мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 4 выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам. У 2022 годзе такія выпадкі не рэгістраваліся. – Для прафілактыкі вытворчага траўматызму, навучання спецыялістаў і кіраўніцтва ўведзена ў практыку правядзенне тэматычных раённых Днёў аховы працы, навучальных семінараў, якія арганізуюцца на тэрыторыі прадпрыемстваў раёна з удзелам прадстаўнікоў наглядных служб, прафесійных саюзаў. За 2023 год праведзена тры Дні аховы працы, удзел у якіх прынялі 47 чалавек, і чатыры навучальныя семінары.
У раёне працуе мабільная група райвыканкама, мэта якой – аказанне практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям і прадпрыемствам. За мінулы год быў арганізаваны 51 выезд мабільнай групы, наведана 118 арганізацый і прадпрыемстваў, абследавана 196 аб’ектаў і выяўлена 1694 парушэнняў, – пазначыў у час выступлення Аляксандр Дзягцяр.
– Галоўнай задачай усіх суб’ектаў прафілактыкі застаецца забеспячэнне ўсебаковай бяспекі нашых людзей, – падкрэсліў старшыня райвыканнкама Аляксандр Кохан і дадаў: – Варта павысіць узровень прафілактычнай работы, трымаць на кантролі пытанні пражывання грамадзян старэйшых за працаздольны ўзрост, а таксама асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Па выніках мінулага года маем трагічны факт недапрацоўкі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Паўтарэння падобнага дапусціць нельга.
Ішла размова на выканкаме і пра далейшую работу па ўдасканаленні маладзёжнай палітыкі. Як пазначыла ў сваім дакладзе начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец, на Петрыкаўшчыне пражывае больш за 3730 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. Сярод іх працуючых – звыш 960 чалавек.
У прыярытэце прафілактычная работа
– Яшчэ пяць гадоў таму маладзёжная папуляцыя складала больш за 18% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна, сёння – 14,5. Назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці шлюбаў, адсюль – зніжэнне нараджальнасці. Таму жыццёва неабходна фарміраваць пазітыўныя тэндэнцыі ў маладзёжным асяроддзі, узмацняць ступень процідзеяння негатыўным праяўленням, развіццю духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага, інтэлектуальнага і працоўнага патэнцыялу моладзі, прадпрымальніцкай і творчай ініцыятывы маладых, – акцэнтавала ўвагу прысутных Святлана Блінец.
І на Петрыкаўшчыне дзеля гэтага робіцца нямала: працуюць клубы маладых сем’яў, для моладзі і пры непасрэдным іх удзеле арганізуюцца спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, на ўзроўні кіраўніцтва раёна падтрымка аказваецца таленавітым вучням і іх настаўнікам, аказваецца неабходная дапамога і падтрымка маладым спецыялістам.
Было закранута надзённае для Петрыкаўшчыны пытанне замацавання кадраў.
Па выніках пасяджэння выканкама выпрацаваны рашэнні, якія змяшчаюць шэраг практычных мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне росту злачынстваў сярод моладзі і павышэння эфектыўнасці прафілактычнай работы, фарміраванне навыкаў па забеспячэнні асабістай бяспекі грамадзян, а таксама рэалізацыю новых праектаў у маладзёжнай палітыцы.
У прыярытэце прафілактычная работа У прыярытэце прафілактычная работа У прыярытэце прафілактычная работа У прыярытэце прафілактычная работа У прыярытэце прафілактычная работа
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о