У полі зроку

0
523

Пасля прагляду сюжэта ў тэлепраграме  “Времечко” па Першым нацыянальным канале, у час якога вядучая Алена Спірыдовіч зачытала ліст, што прыйшоў у рэдакцыю  пра хібы ў працы работнікаў Петрыкаўскай аўтабазы, у мяне склаліся неадназначныя адносіны да сітуацыі. Размова ішла пра неабгрунтавана адмененыя маршруты аўтобусаў у раёне, не прадастаўленне вадзіцелямі білетаў.

Па першае – радаваў той факт, што сёння, дзякуючы пастаўленай у краіне на належны ўзровень працы па зваротах грамадзян, чалавек можа атрымаць адказы на пытанні ў любой вышэйстаячай  інстанцыі. З другога боку – непрыемна стала ад пачутага: у арганізацыі малады кіраўнік, які аддае шмат сілы і ўвагі сваёй справе, ды і калектыў у мясцовым аўтапарку сабраўся з вопытных і адказных людзей. Не падумайце, што я маю нешта супраць аўтара ліста, наадварот, я толькі “за” канструктыўную крытыку.

Пры сустрэчы з начальнікам участка філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” Андрэем Марозам, запытала, як ён ставіцца да сітуацыі і якія меры прыняты да парушальнікаў.  Кіраўнік паведаміў, што маршруты аўтобусаў на Петрыкаўшчыне ніхто не адмяняў. Прайшоў сход у калектыве, разгледжаны дэтальна ўсе зацверджаныя маршруты, дзе б маглі застацца па-за ўвагай людзі. Па ўзгодненым плане і згодна сацыяльным стандартам, насельніцтва ўсіх населеных пунктаў ахоплена магчымасцю дабрацца да райцэнтра або чыгункі. “На вадзіцеляў тут наракаць няма чаго – яны  прытрымліваюцца зацверджанага маршруту”, – адзначыў суразмоўца. Наконт фактаў, што кіроўцы бяруць грошы за праезд а білет не выдаюць, Андрэй Ігаравіч  далікатна даў мне зразумець, што з дадзеным момантам вядзецца праца з калегамі. Мне імпанавалі паводзіны кіраўніка: адчувалася, што недахопы ў працы  калег прызнае, але не лічыў патрэбным  абмяркоўваць працоўныя моманты са староннім,  бо паважае і цэніць кожнага работніка.

Мяне  заставіў задумацца адзін момант у гэтай гісторыі. Аказалася, што чалавек, які шукаў адказаў на тэлебачанні, раней дасылаў аналагічны ліст у абласное ўпраўленне “Гомельаблаўтатранс” па электроннай пошце. Адрасату выслалі нумары тэлефонаў спецыялістаў Петрыкаўскай аўтабазы і параілі агучыць прыведзеныя факты. Як варыянт  – дабавіць інфармацыю, у тое ж абласное ўпраўленне, назвай населенага пункта ў якім адмянілі маршрут аўтобуса, або дзень месяца і маршрут па якому вадзіцель парушыў свае абавязкі. Рэагавання не на адзін з прапанаваных варыянтаў ад заяўніка не паступіла. Па якой прычыне? Закрадваецца думка, што аўтар не жадаў, каб праводзілася расследаванне інцыдэнту. А як разабрацца ў сітуацыі, калі напісана абагулена і без канкрэтыкі? Хочацца закрануць і момант не выдадзеных білетаў. Па правілах перавозкі, пасажыр павінен зайсці ў аўтобус, аплаціць за праезд, узяць білет і захоўваць яго да  пункта прызначэння. Калі вам не выдалі дакумент на праезд – праявіце грамадзянскую пазіцыю, нагадайце вадзіцелю пра яго абавязак і патрабуйце  тое, на што маеце законнае права.  На маю думку, калі ўжо выстаўляць праблему на шырокую грамадскасць, то  справу патрэбна грунтоўна вывучыць і падысці да яе абаснавана.  А то – напісана гучна, а разабрацца –  сэнсу мала.
Не сур’ёзна, землякі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о