Ты ў эфіры!

0
509

Днямі ў Петрыкаве падвялі вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу юных журналістаў “Ты ў эфіры”.

У дзяцей устаноў адукацыі раёна, творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі была магчымасць паказаць свае здольнасці ў розных жанрах журналістыкі. Агульная ідэя для ўсіх работ – прадэманстраваць інавацыйны, інтэлектуальны, творчы, культурны патэнцыял дзяцей і моладзі.

Конкурс прадугледжваў наступныя намінацыі: “Друкаваны матэрыял”, “Відэаматэрыял”, “Фотарэпартаж”, “Школьнае радыё”, “Інтэрнэт-блог”.

Для ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 18 конкурсных работ. На жаль, не ўсім удзельнікам удалося справіцца з патрабаваннямі конкурсу, усе рэкамендацыі па работах былі дасланы ўдзельнікам на электронную пошту.

У намінацыі “Друкаваны матэрыял” 1 месца заняла вучаніца Муляраўскай пачатковай школы Арына Буракевіч, 2 месца ў вучаніцы Чалюшчавіцкай сярэдняй школы Міланы Корбут, 3 месца заняў Мікіта Картыннік з Курыцічаў.

У намінацыі “Фотарэпартаж” 1 месца заняў Мікалай Кузьміч, вучань ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, 3 месца – Лілія Анікеенка з Брынёўскай сярэдняй школы і Мікіта Картыннік з Курыцічаў.

У намінацыі “Інтэрнэт-блог” 1 месца занялі ляскавічанкі Ксенія Андык і Вераніка Бамбіза, 2 месца – Ангеліна Верас і Дар’я Абібак з Конкавіцкай сярэдняй школы, 3 месца – вучні сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава Яраслаў Іваноў і Марыя Блінец.
Віншуем удзельнікаў з перамогай! А ўсіх абітурыентаў, якія жадаюць акунуцца ў свет друкаванага слова, запрашаем да нас у рэдакцыю паспрабаваць сябе ў якасці карэспандэнта. Аказваем дапамогу ў напісанні матэрыялаў і паступленні на факультэт журналістыкі БДУ!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о