Здаровая сям’я – абавязковая ўмова сацыяльнага развіцця краіны

0
393

Здаровая сям’я – абавязковая ўмова  сацыяльнага развіцця краіныНашы чытачы, упэўнена, у большасці сваёй ведаюць, якую ролю органы ЗАГС адыгрываюць у нашым жыцці. Якое значэнне петрыкаўчане надаюць спрадвечным сямейным каштоўнасцям: заключэнню шлюбу і нараджэнню дзяцей – пытанне, з якім у Тыдзень бацькоўскай любові мы звярнуліся да начальніка аддзела ЗАГС Петрыкаўскага райвыканкама Ганны Туравец.

Ганна Іванаўна адзначыла, што дзейнасць органаў ЗАГС мае вялікае значэнне ў жыцці грамадства, у ажыццяўленні і ахове сямейных правоў грамадзян.

Здаровая сям’я – абавязковая ўмова сацыяльнага развіцця краіны, правільнага выхавання дзяцей, умацавання грамадскіх адносін, – пачала суразмоўца. – Акрамя таго, органы ЗАГС выконваюць вялікую выхаваўчую і прафілактычную работу сярод насельніцтва. Гэта выяўляецца ў папярэджанні паспешных, легкадумных шлюбаў, неабдуманых разводаў.
Начальнік аддзела ЗАГС агучыла і афіцыйныя лічбы.

– Па заканчэнні 9 месяцаў у аддзеле ЗАГС Петрыкаўскага райвыканкама зарэгістравана 69 дзяцей, 74 дзіцяці зарэгістравана ў раёне, агульная колькасць склала 143 дзіцяці. Першае дзіця нарадзілася ў 36 сем’ях, другое – у 48 сем’ях, трэцяе – у 27 сем’ях. Сёлета рэгістрацыя двайнят праведзена ў аддзеле ЗАГС Петрыкаўскага райвыканкама і ў Камаровіцкім сельвыканкаме, агульная колькасць народжаных хлопчыкаў склала 65, дзяўчынак – 78.
За жнівень здзейснена 11 рэгістрацый нараджэння дзяцей, што з’яўляецца рэкорднай колькасцю па заканчэнні 9 месяцаў, у раёне было зарэгістравана 8 нараджэнняў.

– Якое самае распаўсюджанае імя сёлета ў Петрыкаўскім раёне?

– Марыя, на другім месцы – Мілана, а трэцяе месца падзялілі імёны Ганна і Ульяна. А самае распаўсюджанае мужчынскае імя – Мацвей, на другім месцы – Марк, на трэцім – Арцём.

– Гэты год багаты на вяселлі?

– За 9 месяцаў агульная колькасць тых, хто пабраўся шлюбам, склала 114 пар, 85 з якіх былі зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГС Петрыкаўскага райвыканкама.
Хочацца адзначыць, што самы папулярны месяц уступлення ў шлюб – жнівень, толькі 5 жніўня ў аддзеле ЗАГС Петрыкаўскага райвыканкама пабраліся шлюбам 6 пар, роўна такая ж колькасць пар была за ўвесь ліпень. Агульная колькасць шлюбаў за жнівень – 22.

У аддзеле ЗАГС рэгістравалі шлюб не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а і 2 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, 1 грамадзянін Туркменістана, 1 грамадзянін Рэспублікі Арменія.

У рамках Тыдня бацькоўскай любові хочацца дадаць – работнікі органаў ЗАГС выступаюць у сродках масавай інфармацыі, праводзяць круглыя сталы, прысвечаныя пытанням умацавання сям’і, павышэнню яе прэстыжу ў грамадстве, што мае станоўчыя вынікі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о