Дзяржаўная ўстанова “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” запрашае да ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе ваеннай песні “Цытадэль.by”. Запрашаюцца сольныя выканаўцы, дуэты і творчыя калектывы (да 10 чалавек). Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці, з мэтай выхавання ў моладзі любові да роднай зямлі, папулярызацыі ваеннай тэматыкі ў музычных творах, грамадска-патрыятычных адносін да Радзімы, павагі да гісторыі, захавання памяці пра воінаў, якія загінулі пры абароне Айчыны.
Месца правядзення: экспазіцыя “Армейскі клуб” ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.
Тэрмін правядзення: 24 верасня.
Для ўдзелу неабходна:
– даслаць заяўку-анкету на электронную пошту citadel-brest@mail.ru да 10 верасня, узроставае абмежаванне – з 16 гадоў;
– аплаціць арганізацыйны ўзнос. Палажэнне пра фестываль-конкурс на афіцыйным сайце: www.brest-fortress.by Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +37529-521-39-54; 8-0162-23-81-16.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о