Свята мудрых і маладых душою

0
781

Суботнім вечарам, напярэдадні аднаго з самых светлых і шчырых святаў, – Дня людзей сталага ўзросту – у раённым Доме культуры прайшоў святочны канцэрт.

Для дарагіх нашаму сэрцу людзей, загартаваных, працавітых, адданых сям’і, дзецям, унукам і роднай зямлі гучала нямала цёплых слоў і шчырых пажаданняў, музычных і творчых падарункаў.

Свята мудрых і маладых душою

Адкрылі святочны вечар і парадавалі сваёй творчасцю самыя маленькія ўдзельнікі канцэрта, наведвальнікі студыі танца “Angelina”.

Нельга не пагадзіцца з меркаваннем, якое выказалі вядучыя канцэрта, што назва свята зусім не адпавядае тым, хто ў гэты вечар запоўніў глядацкую залу: светлыя, усмешлівыя твары, пазітыўна настроеныя і заражаныя нястрымнай энергіяй, аптымізмам і гумарам. Госці свята актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі разам і зычылі адзін аднаму ўсяго добрага, светлага, чыстага, працяглымі апладысментамі дзякавалі артыстам за творчасць, талент і прыемныя ўспаміны. Словы вядомай песні

“Восень жыцця, як і восень года, трэба прымаць ўдзячна” ў поўнай меры адпавядалі атмасферы творчага вечара, што панавала ў Доме культуры.

У гэты вечар святочны настрой гасцям свята стваралі калектыў аматараў творчасці “Ад чыстага сэрца”, Дзмітрый Артыкаў, Алена Туравец, Лізавета Смірнова, вакальны ансамбль “Вяргіня” і артысты клуба аматараў тэатра “Крэатыў”.

Свята мудрых і маладых душою

Паважаныя землякі шаноўнага ўзросту, жадаем, каб ваш жыццёвы шлях поўніўся толькі добрымі падзеямі і радаснымі весткамі, прыемнымі сустрэчамі і шчаслівымі момантамі. Няхай кожны новы дзень будзе светлымі і добрымі! Здароўя вам, дабрабыту і ўвагі. Нізка кланяемся вам, жывіце доўга. Вы ж наша гісторыя, нашы радасці і перамогі!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о