Адпачынак цікава і з карысцю

Канікулы – бесклапотны і шчаслівы час. Кожнае дзіця марыць у летні перыяд пра дзіўны свет дабра і цудаў, правесці яго цікава і з карысцю. Удзельнікі школьнай аздараўленчай пляцоўкі частыя госці нашай установы культуры. Для наведвальнікаў арганізоўваюцца гутаркі пра правілы бяспекі ў летні перыяд, рыхтуюцца гульнёвыя праграмы. Часта па просьбе дзяцей праводзяцца танцавальныя і забаўляльныя праграмы. Наведвальнікі атрымліваюць вялікі зарад бадзёрасці і весялосці.

Наталля ЯЦУК,
загадчык філіяла “Пціцкі СДНТ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о