У Беларусі прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці для дзяцей і моладзі

У Беларусі пад эгідай Нацбанка прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Па ўсёй краіне ў гульнявой форме праводзіліся сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі на тэму ўпраўлення фінансамі, банкаўскімі прадуктамі і фінансавай бяспекі ў інтэрнэце. Петрыкаўшчына не стала выключэннем: на тэму фінансаў прайшла дыялогавая пляцоўка з навучэнцамі сярэдніх школ горада, арганізатарам якой выступіла ГА “БРСМ”.

Як расказала першы сакратар Петрыкаўскага райкаму ГА “БРСМ” Васіліна Маслава, эканамічнае выхаванне моладзі не прадугледжвае падрыхтоўкі будучых эканамістаў. Яно ставіць мэты, блізкія і патрэбныя кожнаму чалавеку, яго сям’і, асяроддзю.

“Эканамічная адукаванасць, па вялікім рахунку, заклікае выхоўваць гаспадара – уласнага жыцця, сваёй сям’і, краіны, чалавека, здольнага разбірацца як у хатняй гаспадарцы, так і ў базавых прынцыпах, на якіх будуюцца вытворчыя і таварна-грашовыя адносіны, народная гаспадарка краіны ў цэлым. Для эканамічнай дасведчанасці на сённяшні дзень, на першым месцы, вядома, стаіць індывідуальна-сямейная эканамічная свядомасць”, – адзначыла Васіліна Алегаўна.

Спікерамі на мерапрыемстве сталі галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ААТ “Беларусбанка” Наталля Рыбалка, вядучы бухгалтар упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама Таццяна Зубар, дырэктар прадстаўніц-тва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Андрэй Завадскі.

На сустрэчы закранулі і сур’ёзную тэму: фінансавае махлярства па тэлефоне, у сацсетках, на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках. Абмеркавалі, у якіх выпадках можна атрымаць субсідыю на адкрыццё прыватнага бізнесу, як застрахаваць сябе і сваю маёмасць.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о