Супрацьпажарны stand up, падарожжа ў часе і бяспечны рэп

0
804

Супрацьпажарны stand up, падарожжа ў часе і бяспечны рэп

У Гомельскай вобласці вызначаны лепшыя інспектары прапаганды бяспекі жыццядзейнасці.

У Гомельскім абласным упраўленні МНС адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы інспектар прапаганды органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”.
“За званне “Лепшы прапагандыст” змагаліся 12 работнікаў сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскай вобласці, якія адпрацавалі больш за год на пасадзе, – пачала знаёміць нас з конкурсам старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Герасіменка. – На працягу двух дзён самыя адважныя, крэатыўныя і таленавітыя прапагандысты прадстаўлялі свае творчыя здольнасці і прафесіяналізм у 7 конкурсных этапах”.

Першым этапам конкурсу, праз які прайшлі канкурсанты, стала камп’ютарнае тэсціраванне. На працягу 30 хвілін удзельнікі адказвалі на пытанні па патрабаваннях нарматыўных дакументаў і метадычных рэкамендацый па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеянні з грамадскасцю. Не адыходзячы ад камп’ютараў, удзельнікі плаўна перайшлі да наступнага этапу конкурсу “Спецыяльны карэспандэнт». За гадзіну канкурсантам неабходна было падрыхтаваць матэрыял у перыядычнае выданне па тэме «Будзь побач з дзіцём». Наступны конкурс быў самым музычным і крэатыўным. У намінацыі “Візітная картка” ўдзельнікі дэманстравалі творчае самапрадстаўленне і сваю працу па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Як аказалася, канкурсанты вельмі таленавітыя. Здзіўлялі і песнямі, і відэавізіткамі, і нават дэманстравалі супрацьпажарны stand up.

Завяршыўся першы конкурсны дзень этапам “Хатняе заданне”. Кожны канкурсант прадставіў журы сацыяльны аўдыёролік па тэме: “Бацькі, беражыце дзяцей!”.
Конкурсную праграму другога дня адкрыў этап “Аратарскае майстэрства”. У намінацыі “Журналісцкае расследаванне” ўдзельнікі на працягу 30 хвілін рыхтавалі прэс-рэліз пра правядзенне вызначанага мерапрыемства, а потым давалі тэлевізійнае інтэрв’ю.
Па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства трэцяе месца заняла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Герасіменка.

Віншуем Алену з паспяховым праходжаннем усіх этапаў!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о