Напярэдадні 500-годдзя Петрыкава па рашэнні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў, Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта сярод жыхароў сельскай мясцовасці быў праведзены конкурс “Сядзіба ўзорнага парадку-2023”, жыхароў горада – “Утульны дворык-2023”.

Мэта мерапрыемстваў – прыцягненне як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі. Для ўдзелу ад вяскоўцаў паступіла 15 заявак і камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу, вызначыць пераможцаў аказалася не так лёгка: вялікая праца ўсіх удзельнікаў наглядна даказвала, з якой любоўю і клопатам гаспадары ставяцца да месца, у якім жывуць.

Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш

Першаму выпаў гонар прадэманстраваць сваю сядзібу Сяргею Яроту з Колак. Дагледжанасць домаўладання, прадуманыя зялёныя кампазіцыі, тэматычныя куткі з падручных матэрыялаў даказвалі, што гаспадары – працавітыя людзі, майстры на ўсе рукі. Падворак сям’і Ходзька з Лучыцаў захапіў разнастайнасцю каляровай гамы.

Кветкі ахутвалі ўвесь дом і былі высаджаны амаль па ўсёй тэрыторыі двара. Дарэчы, муж з жонкаю – людзі паважанага ўзросту, але ствараць прыгажосць вакол сябе для іх справа звыклая. Асаблівых слоў падзякі за грунтоўны падыход у азеляненні, стварэнні адзінай ландшафтнай кампазіцыі заслужыла сям’я Дубіна з Навасёлак, а прысядзібныя ўчасткі сем’яў Шурпач з Чалюшчэвічаў, Касцюк з Бабунічаў, Бамбіза з Канковічаў парадавалі гасцей гаспадарскім падыходам і арыгінальнымі рашэннямі. Самым актыўным у конкурсе аказаўся Пціцкі сельскі Савет: сем’і Смірновых з Багрымавічаў, Смальцэр і Говін з Пціча прадэманстравалі добраўпарадкаванне сваіх падворкаў, не перастаючы здзіўляць прысутных размяшчэннем маленькіх і вялікіх садовых скульптур, архітэктурных форм у самых нечаканых месцах. Захапленне і шчырыя кампліменты былі адрасаваны сем’ям Рудаўскіх з Курыцічаў, Шамра з Капцэвічаў, Яўлаш з Бяланавічаў за вынаходлівасць, уменне стварыць камфорт і ўтульнасць вакол сябе. У кожным кутку домаўладання адчуваліся дызайнерскія здольнасці гаспадароў і іх імкненне да прыгожага. Сядзібы сем’яў Чмыхун з Вялікіх Селюцічаў, Абчынец з Грабава, Мічурыных з Галубыцы былі прыкметныя здалёк. Гаспадары не толькі ўладкавалі прыдамавую тэрыторыю, але і “прыклалі” руку і фантазію да добраўпарадкавання вулічнай тэрыторыі.

Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш

Гараджанне таксама не засталіся ў баку ад мерапрыемства. Сем’і Марозька, Марцынкевіч, Яцкоўскіх, Мароз, Курдо, Ходзька з гонарам прадэманстравалі свае ўтульныя дворыкі, падзяліліся сакрэтамі азелянення і добраўпарадкавання. Члены камісій былі аднадушныя ў тым, што прымаць удзел у падвядзенні вынікаў было ў задавальненне: надарылася магчымасць убачыць прыгажосць сельскай мясцовасці, утульныя дамы петрыкаўчан, пазнаёміцца са шчырымі і гасціннымі людзьмі. Усе ўдзельнікі конкурсу пацвердзілі ісціну – парадак на зямлі пачынаецца з месца дзе жывеш. Аматары ўтульнасці і прыгажосці не спыніліся толькі на азеляненні тэрыторыі. У землякоў уладкаваныя дзіцячыя пляцоўкі, зоны адпачынку, узведзены альтанкі, лазні, а ў некаторых ёсць нават свае сажалкі. Вакол – парадак, чысціня, прыгажосць і крэатыў. Уражвала разнастайнасць цікавых і нестандартных рашэнняў. Калі кустоўе, то фігурна “падстрыжанае, калі кампазіцыя, то з дызайнерскім размахам. Жыхары вёсак, аграгарадкоў, райцэнтра, нібы падхапіўшы эстафету, даказвалі: няма мяжы дасканаласці.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся дзевяць крытэрыяў. Акрамя знешняй прыгажосці падворка, было важным меркаванне спецыялістаў РАНС, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, адсутнасць запазычанасці па камунальных плацяжах і ўдзел у адзіных санітарных днях. У нялёгкай барацьбе (бо ў многіх удзельнікаў разрыў у балах – мінімальны) перамогу ў “Сядзібе ўзорнага парадку” атрымалі: 1 месца – сям’я Яўлаш з вёскі Бяланавічы, 2 месца падзялілі сем’і Шамра з пасёлка Капцэвічы і Рудаўскіх з аграгарадка Курыцічы, 3 месца ў сям’і Ходзька з вёскі Лучыцы. Ва “Утульным дворыку”: 1 месца – сям’я Марозька, вуліца Лугавая,33, 2 месца – Марцынкевіч, вуліца Карла Маркса,47, 3 месца – сям’я Яцкоўскіх, вуліца Бумажкова,68.
Дзякуй усім удзельнікам за годны прыклад для пераймання. За Петрыкаўшчыну прыгожую, працавітую, эстэтычную. За адданую любоў да малой радзімы, дзе нашы вытокі і наша будучыня. Мірная, шчаслівая, светлая.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш Парадак на зямлі пачынаецца з месца, дзе жывеш

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о