“Снежная” тэма на кантролі ў старшыні

0
596

Чарговы працоўны тыдзень для кіраўнікоў аддзелаў райвыканкама, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна традыцыйна пачаўся з апаратнай нарады пры старшыні райвыканкама.

“Снежная” тэма на кантролі ў старшыні

Спіс пытанняў, вынесеных на разгляд і абмеркаванне, абумоўлены іх надзённасцю і актуальнасцю.
У ліку першачарговых – работа адказных службаў па расчыстцы вуліц райцэнтра і населеных пунктаў раёна ад снегу. Заслухаўшы інфармацыю кіраўніцтва пра работу па ліквідацыі наступстваў снегападу, што абрынуўся на Петрыкаўшчыну ў выхадныя дні, Аляксандр Кохан адзначыў: патрэбна паскарацца, ды і якасць выкананых работ не заўсёды на належным узроўні. “І людзі тэлефануюць, і сам не аднойчы назіраў так званыя вынікі вашай працы – на раёне не ў кожны населены пункт праб’ешся”, – даў заўвагу дарожнікам і камунальнікам старшыня. Чарговы раз Аляксандр Васільевіч засяродзіў увагу на ўборцы снегу паблізу прыпыначных пунктаў, а таксама на падведамасных тэрыторыях усіх суб’ектаў гаспадарання: будзь то аддзяленне банка ці праватны магазін.
Кіраўнік раёна ў працяг “снежнай” тэмы нагадаў адказным асобам пра неабходнасць расчысткі дахаў, дзеля недапушчэння рознага роду пазаштатных сітуацый. Пракурор раёна Сяргей Таболіч звярнуў увагу кіраўнікоў на ледзяшы, што ўтварыліся апошнім часам на дахах адміністрацыйных будынкаў па прычыне няўстойлівага надвор’я. Дзённая адліга змяняецца начным марозам і спрыяе “росту” ледзяшоў. З мэтай недапушчэння траўматызму варта ачысціць дахі ў самы бліжэйшы час.“Снежная” тэма на кантролі ў старшыні
Пытанні сельскай гаспадаркі на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама. Як ідзе зімоўка жывёлы на фермах, калі ўжо ўрэшце рэшт будзе наведзены парадак? Гэтае пытанне Аляксандр Кохан адрасаваў галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу раёна Сяргею Ачапоўскаму.
Работа ветэрынарнай службы раёна не першы месяц на кантролі ў старшыні, аднак недапрацовак і “праколаў” у службы, на жаль, меней не становіцца: тут і хваробы, і нізкі працэнт расцёлаў, і падзёж. Вердыкт старшыні – узровень адказнасці кіраўніцтва за даручаную справу пакідае жадаць лепшага. У бліжэйшы час старшыня райвыканкама паўторна сустрэнецца з працоўным калектывам.
Не засталіся без увагі і пытанні аператыўнай абстаноўкі па лініі РАНС і РАУС. Жыццё, бяспека і дабрабыт грамадзян – тэмы, якія варта трымаць на кантролі, упэўнены старшыня райвыканкама.
Па інфармацыі супрацоўніка РАНС, актыўная прафілактыка вядзецца на вадаёмах раёна, працуюць наглядальныя камісіі. Кіраўнікам арганізацый патрэбна давесці да працуючых: у кожным доме павінен быць аўтаномны апавяшчальнік. Тое, што некаму здаецца дробяззю, можа стаць лёсавырашальным і выратаваць жыцці.
“Снежная” тэма на кантролі ў старшыніЯк будуць арганізаваны навагоднія святы на Петрыкаўшчыне? З інфармацыяй выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Усціновіч-Насека, якая праінфармавала прысутных, што шэраг навагодніх святаў на Петрыкаўшчыне пачнецца з традыцыйнага шэсця Дзедаў Марозаў, якое, дарэчы, пройдзе сёння а 16 гадзіне на гарадской плошчы.
На апаратнай нарадзе разглядаліся таксама пытанні работы мабільнай групы, прамых ліній райжылкамгаса і аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ перадачы ўсіх грамадзянскіх могілак раёна ва ўласнасць камунгасу, работа са зваротамі грамадзян.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о