Што за школьнік  без рукзака?

У суботу, 27 жніўня, у актавай зале гімназіі горада Петрыкава адбылося ўрачыстае ўручэнне партфеляў навучэнцам у рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу разам”.
На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі шэрагу арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Зразумела, большасць дзетак атрымалі рукзакі і ўсе неабходныя для навучання рэчы яшчэ загадзя, таму на ўрачыстасці сабраліся толькі некаторыя школьнікі, што мелі патрэбу ў падтрымцы грамадства.
З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан: “1 верасня – хвалюючы дзень для любога школьніка, і нам хацелася б зрабіць яго па-сапраўднаму святочным. На працягу месяца прадстаўнікі органаў улады, райарганізацый, прадпрыемстваў, прафкамы, індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадскія арганізацыі і ўсе неабыякавыя людзі сабралі больш за 90 партфеляў, дзясяткі набораў для першакласнікаў і звыш за сотню вучнёўскіх прылад”, – адзначыў кіраўнік раёна.
Партфелі з усім неабходным для вучобы ўручылі навучэнцам у той дзень прадстаўнікі адміністрацыі і Савета дэпутатаў раёна, аддзелаў райвыканкама, Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, ПГВУП “Владстройкомплект”, Цэнтра забеспячэння бюджэтных арганізацый раёна, РайЦГіЭ, ЦРБ, сектара спорту і турызму, ПМК-67, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, райжылкамунгасу, Цэнтра банкаўскіх паслуг № 320 “Беларусбанк”. Не засталіся ў баку і грамадскія аб’яднанні “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Зразумела, што гэта не поўны спіс усіх, хто вырашылі паўдзельнічаць у акцыі – 70 арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі. Застаецца падзякаваць тым, хто не застаўся абыякавым да патрэб нашых дзетак, упэўненыя, яны будуць старанна спасцігаць новыя веды і атрымліваць добрыя адзнакі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о