Дзякуючы гуманітарнаму праекту Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” ў Капаткевіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў мадэрнізаваны харчаблок: установе закуплены кацёл на 160 літраў і чатырохканфорачная электрапліта на агульную суму амаль адзінаццаць тысяч рублёў.

“Сафія”: запатрабаваная дапамога  і гаспадарчы падыходгэтым тыдні сацыяльную ўстанову наведаў выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. У час сустрэчы Сяргей Станіслававіч адзначыў, што больш за 20 гадоў Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне ажыццяўляе гуманітарную дзейнасць у Беларусі. За гэты час было рэалізавана шмат праектаў у розных абласцях краіны.

Петрыкаўшчыну выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч наведвае не першы раз. Перад запускам праекта прыязджаў азнаёміцца з сітуацыяй, выслухаць просьбы пра дапамогу, прыняць рашэнне, якое абсталяванне першачаргова неабходна набыць для дома-інтэрната.

Як адзначыла дырэктар Капаткевіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Людміла Гошка, у час арганізацыйнай сустрэчы яе асабліва натхніў гаспадарчы падыход Сяргея Станіслававіча да справы. Дзякуючы багатаму вопыту гуманітарнага супрацоўніцтва, пры вывучэнні патрэб установы, ён даў слушныя парады па закупе абсталявання, паклапаціўся, каб яно было сучасным і спраўлялася з тымі аб’ёмамі, якія неабходны ўстанове.

Сяргей Зубовіч наведаў сталовую, пацікавіўся, наколькі падарункі палепшылі жыццё персаналу і падапечных установы, а таксама па добрай традыцыі наклеіў сцікеры з брэндавым знакам “Сафіі” на падарункі.
– Наша аб’яднанне не з’яўляецца спонсарам канкрэтнай установы. Мы намагаемся ахапіць сваёй дапамогай як мага больш людзей у сацыяльных і медыцынскіх установах розных рэгіёнаў Беларусі, якія сапраўды маюць патрэбу ў гуманітарнай пад-трымцы. Нам важна, каб кожны іх новы дзень быў больш камфортны, – зазначыў у час размовы Сяргей Зубовіч.

Між іншым, аснашчэнне Капаткевіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў – гэта не першы гуманітарны праект Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія”, што рэалізаваны на тэрыторыі Петрыкаўшчыны. У свой час значная дапамога была аказана ТЦСАН, Навасёлкаўскай бальніцы сястрынскага догляду.

– Дапамогай “Сафіі” мы карысталіся неаднойчы, – узгадвае моманты супрацоўніцтва дырэктар Людміла Гошка. – І заўсёды былі задаволены такімі надзейнымі памочнікамі. У 2016 годзе для нашай установы была набыта прамысловая пральна-адціскная машына на 20 кілаграмаў, а таксама для якаснага і зручнага догляду за пражываючымі набыты шматфункцыянальныя медыцынскія ложкі з матрацамі, з бакавымі сценкамі і стойкамі ў агульнай колькасці 32 адзінкі і фізіярэфлексатэрапеўтычны шматфункцыянальны апарат. Ведаючы, што аднаму і таму ж адрасату арганізацыя дапамагае толькі адзін раз, сёлета я ўсё ж рызыкнула звярнуцца да нашых правераных партнёраў з чарговай просьбай-прапановай пра супрацоўніцтва. На шчасце, каардынатары “Сафіі” не адмовілі і сёння мы маем чарговы рэалізаваны праект.
– Ад таго, наколькі рацыянальна, беражліва, доўга яны будуць выкарыстоўвацца, залежыць паспяховасць нашага сумеснага праекта. Прыемна зазначыць, што на Петрыкаўшчыне ўсё выкарыстоўваецца па-гаспадарску. Так, ранейшыя падарункі служаць калектыву і пражываючым па сённяшні дзень, – з усмешкай зазначыў Сяргей Зубовіч.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о