Пра выкананне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады праінфармавала камісію па сацыяльных пытаннях раённага Савета дэпутатаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека.

Рэгіянальны комплекс рэалізаваны

Культура аказвае асаблівы ўплыў на станаўленне дзяржаўнасці і грамадства. Яе высокі ўзровень – залог фарміравання спрыяльнага жыццёвага асяроддзя для насельніцтва. Без апоры на культуру мы не зможам выхаваць грамадзяніна-патрыёта, руплівага працаўніка, клапатлівага сем’яніна, асобу творчую і духоўна багатую.
Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады.
На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна рашэннем Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2016 года № 87 зацверджаны рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады, асноўныя мэты якога – захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый, забеспячэнне актыўнага ўдзелу грамадзян у культурным жыцці рэгіёна, рэалізацыя творчага патэнцыялу насельніцтва.
Як паведаміла ў сваёй справаздачы Вольга Уладзіміраўна, культурна-асветніцкую дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 59 устаноў культуры, з іх клубных устаноў – 32, бібліятэк – 25, музей – 1, дом рамёстваў – 1, а таксама камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Петрыкаўкінамір”.
Выкананне паказчыкаў рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады клубнымі ўстановамі, бібліятэчнай сістэмай, дзяржаўнай установай культуры “Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей”, прадпрыемствам “Петрыкаўкінамір” забяспечана на годным узроўні з улікам пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе.
Фінансаванне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады засвоена ў поўным аб’ёме.
Эфектыўнасць рэалізацыі рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 20216-2020 гады была прызнана здавальняючай і знята з кантролю.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о