20 лістапада выратавальнікам Петрыкаўшчыны паступіла паведамленне пра ўзгаранне жылога дома ў вёсцы Макарычы. Агняборцы неадкладна выехалі да месца пажару. Раўненне на лепшых

– Пад’язджаючы да месца выкліку, я ўбачыў жанчыну, якая сустрэла нас. Размахваючы рукамі, паказвала на дом, дзе адбыўся пажар. Яна сказала, што там ёсць людзі, – успамінае начальнік дзяжурнай змены аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Петрыкава Сяргей Чыгіроў. – Уключыўшыся ў апараты, мы двума звёнамі газадымаахоўнай службы, зайшлі ў хату. У складзе першага я і мае калегі – выратавальнік-пажарны Дзмітрый Фіндзюкевіч і майстар-выратавальнік Яўгеній Жураўлёў. За намі следам рухалася другое звяно – старэйшы інструктар-выратавальнік Аляксандр Рабушок і выратавальнік-пажарны Павел Саўчыц. Пачынаючы з калідора ўсё было ў дыме. Агледзеўшы першы пакой, на падлозе мы выявілі двух мужчын, яны былі ў прытомнасці. Другое аддзяленне вывела іх на свежае паветра. А я, Дзмітрый і Яўгеній працягнулі абследаваць хату і ў суседнім пакоі, поруч печы на падлозе знайшлі яшчэ дваіх: жанчыну і мужчыну. Мужчына быў у прытомнасці, але самастойна рухацца не мог, а жанчына, як высветлілася потым – гаспадыня, была без прытомнасці. Узяўшы на рукі, мы таксама вынеслі іх на свежае паветра. Да прыезду супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі я праводзіў першачарговыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, але медыкамі была канстатаваная смерць гаспадыні, а сужыцель быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя з папярэднім дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”. Астатніх мужчын агледзелі спецыялісты аховы здароўя, пасля чаго адпусцілі, бо ў медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбу. Прычына пажару высвятляецца. Першапачатковая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
Прызываю ўсіх землякоў – выконвайце правілы бяспекі. Лепш прапаліце печ два-тры разы на дзень, чым адзін і працяглы час. Паліце яе з зачыненымі дзверцамі, не пакідайце без нагляду і зачыняйце мінімум за две гадзіны да сну.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.
Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о