Эксперты – аб мілітарызацыі Польшчы, яе агрэсіўнай рыторыцы і рэальным настроі

Адносіны Беларусі і Польшчы ідэальнымі нельга было назваць ва ўсе часы. Нас быццам бы ўважліва слухалі, ківалі галавой, усміхаліся, імкнуліся да “супрацоўніцтва”, а паралельна рыхтавалі дзяржпераварот, дабіваліся санкцый, давалі прытулак збеглым экстрэмістам. Цяперашняя палітыка Варшавы яшчэ радыкальнейшая: уздоўж мяжы з нашай краінай засяроджваюцца войскі НАТА, а кіруючая вярхушка дагаварылася да таго, што патрабуе ад ЗША размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю. Чаго чакаць ад заходніх суседзяў, ці існуе рэальная небяспека і ў чым прычыны падобных паводзін – разважаюць эксперты.

Васал на службе Вашынгтона
Сітуацыя каля беларускіх рубяжоў застаецца вельмі напружанай. Нарастаючую агрэсію наша краіна назірала яшчэ год таму. Пад выглядам барацьбы з міграцыйным крызісам у Польшчы на граніцы з Беларуссю засяродзілі сілы і сродкі трох з чатырох буйных польскіх сухапутных аб’яднанняў. У рамках аперацый, якія праводзяцца ва Усходняй Еўропе, у Польшчы і краінах Балтыі сканцэнтравана больш за 22 тысячы вайскоўцаў НАТА. Мадэрнізуюцца аэрадромы, ваенна-марскія базы і палігоны… Прыемнага, увогуле, мала… Моц польскай арміі доктар ваенных навук Мікалай Бузін аналізуе з гістарычнага пункту гледжання. Абазначае: нядрэнны склад і колькасць яна мела заўсёды. Тэхналагічны росквіт прыпаў на перыяд, калі Польшча знаходзілася пад уплывам СССР: краіна мела здольнасць рамантаваць бронетэхніку і авіяцыю, вырабляць стралковую зброю… Гэтыя магутнасці, дарэчы, засталіся і ў распараджэнні новай Польшчы, якая рэзка змяніла свой палітычны шлях.
Польшча. Не па-суседску– Польшча заўсёды была васалам якой-небудзь дзяржавы, – кажа Мікалай Бузін. – У XX стагоддзі, напрыклад, васалітэт быў з боку Францыі і Вялікабрытаніі. У канцы XX, а затым і ў XXI стагоддзі – з боку Злучаных Штатаў Амерыкі.
Узброеныя сілы Польшчы сёння дастаткова вялікія і нядрэнна для Еўропы аснашчаны, але ўся моц грунтуецца на цесным узаемадзеянні з ЗША. Па вялікім рахунку, сённяшняе польскае войска – гэта элемент стратэгіі Захаду па прасоўванні сваіх інтарэсаў на Усход. Разам з тым Польшча мае ўласныя геапалітычныя памкненні, якія жаданню Захаду адпавядаюць не ў поўнай меры. Часам гэты польскі шавінізм выплюхваецца вонкі. У адносінах да Украіны вырашаецца не толькі задача ЗША, але і часткова – Польшчы. Адносна Беларусі інтарэсы ЗША і Польшчы супадаюць.
Мы, на іх думку, павінны знікнуць як дзяржава. Для гэтага ўзброеныя сілы Польшчы напампоўваюцца: у бліжэйшай перспектыве будуць чакаюцца буйныя пастаўкі авіяцыйнай тэхнікі, у прыватнасці, сучасных самалётаў ЗША, сур’ёзных з пункту гледжання тэхнічных характарыстык танкаў Abrams… У найбліжэйшыя тры-пяць гадоў Польшча ў пытанні ўзброеных сіл можа абагнаць ФРГ і наблізіцца да Францыі, але, натуральна, без ядзернай зброі… Ці нападуць на нас яны? Самастойна адважыцца не павінны. Толькі з падачы ЗША.

СКАЗАНА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
– Польшча “ну проста трымціць”: просіць амерыканцаў, каб яны неадкладна завезлі ядзерную зброю і размясцілі ў Польшчы. У тым ліку і з ядзерных арсеналаў Германіі. Мы нядаўна канстатавалі, што палякі, абараняючы мяжу з Беларуссю, прыцягвалі ўзброеныя сілы. Пасля яны ўзброеныя сілы ад мяжы адвялі. Часткова. Але паказалі нам, што яны адыходзяць. Нічога падобнага. Яны адвялі да сотні кіламетраў войскі ад мяжы, насычаюць іх зброяй натаўскіх узораў. Усё савецкае і што ў іх польскае сплавілі ва Украіну – утылізавалі. А пераўзбройваюцца самай сучаснай зброяй. І што такое назад падысці да мяжы Беларусі? Паўночы – і яны будуць там. Мы гэта бачым. Таму гэта нас не павінна супакойваць. Калі трэба (у момант “Ч”, як вайскоўцы кажуць), яны перакінуць свае войскі на працягу двух-трох гадзін зноў на мяжу.
На нарадзе па пытаннях бяспекі, 10 кастрычніка 2022 года.

Жалезная заслона ад суседзяў
У заходніх абласцях нашай краіны да выхадак і правакацый палітычных эліт Польшчы, іх недружалюбных і нават агрэсіўных крокаў, зрэшты, даўно прывыклі. Нічога экстраардынарнага, прама гаворыць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Гедзіч, сенатар ад Гродзенскай вобласці. Напружання, паводле яго слоў, ніякага, здзіўлення таксама:

Польшча. Не па-суседску

– Самае галоўнае – разумець, для чаго ўсё гэта робіцца, рабіць крокі. А гэтыя тэзісы, якія лётаюць у інфармацыйным полі, нейтралізаваць, каб яны не ператварыліся ў гарачыя дзеянні. У любым выпадку простыя палякі ездзіць да нас працягваюць. Іх, на жаль, не так ужо і шмат. Польскім бокам ствараюцца ўмовы, каб іх грамадзянам было некамфортна наведваць Гродна і нашу краіну. Апошніх, напрыклад, запалохваюць магчымасцю вярбоўкі, штучна ствараюць чэргі на мяжы.
Увогуле робяць усё, каб звычайныя жыхары не бачылі, што сітуацыя тут кантралюемая, наколькі развіваецца наша краіна, наколькі адкрытыя людзі, якая атмасфера. Яны не жадаюць, каб радавыя палякі параўноўвалі тое, што адбываецца ў нас і ў іх, таму што шмат у чым (напрыклад, у эканамічным плане) тут лепш. Палякі, думаю, гэта бачаць і разумеюць. Але не заўсёды пра гэта могуць казаць услых: такія тэзісы ў Польшчы проста не вітаюцца.

МЕРКАВАННЕПольшча. Не па-суседску
Андрэй Дзяменцьеўскі,
рэдактар часопіса “Спецназ”:
– Адбываецца не толькі імклівая мілітарызацыя, але і актыўная інфантылізацыя польскага грамадства. Адметна, што найбольшую падтрымку ідэя размясціць на сваёй тэрыторыі натаўскую ядзерную зброю атрымала ў маладзёжным асяроддзі. Але сенсацыі зусім ніякай. У Польшчы гадоў ужо як 20 назіраецца празмернасць пасіянарнай моладзі. Можна правесці аналогію з Украінай, дзе да “еўрамайдану” працэнт рознага кшталту нефармалаў літаральна зашкальваў. Успомнім і пра фактар каляфутбольнага хуліганства, які стаіць на падмурку ў тым ліку ультраправай ідэалогіі.
“Галоўныя гопнікі Еўропы” – менавіта так называюць агрэсіўных польскіх каляфутбольшчыкаў. Але цяпер, калі фанатычныя kibice пасталелі, абзавяліся новымі амбіцыямі, дзяржава, як ні парадаксальна, знаходзіць у іх апору, хоць і вельмі хісткую.
Частка пасталелага хулігання ідзе служыць у сваё войска. Гэтыя ўльтраправыя, якія атрымліваюць у рукі зброю, салідарныя з ксенафобскімі акцыямі ўладаў на мяжы, на аўтамаце “ставяць лайк” антырасійскай і антыбеларускай рыторыцы. Яны ідэйна матываваны і зараджаны на канфлікт з суседзямі.

Гуляць на апераджэнне

Польшча. Не па-суседску

“Інфармацыйныя кулі” сёння з’яўляюцца сапраўды сур’ёзнай зброяй. Нездарма выраз “папярэджаны – значыць узброены” зараз успамінаюць усё часцей. Старшыня РДГА “Беларускае таварыства “Веды” Вадзім Гігін звяртае ўвагу на тое, што пра шматлікія планы нашых заходніх суседзяў (перш чым сама Польшча) распавялі беларускія сілавікі:
– Паглядзіце, наколькі шмат было ў апошні час публічных нарад з удзелам Прэзідэнта. Практычна ўся інфармацыя, якая дакладалася Кіраўніку дзяржавы, усе даручэнні, якія ён раздаў (за рэдкім выключэннем тых, якія неабходна пакінуць у сакрэце), былі потым апублі-каваны ў час шматлікіх сустрэч кіраўнікоў сілавых ведамстваў з жыхарамі нашай краіны.
Гэта вельмі важны прэвентыўны крок, які дазволіць не дапусціць агрэсіі і правакацыі супраць нашай дзяржавы. Мяне цешыць, што нашы сілавікі – і вайскоўцы, і дзяржбяспека – гэтай інфармацыяй валодаюць загадзя. Ім брава. І гэта лішні раз падкрэслівае, што сістэма нацыянальнай бяспекі Беларусі знаходзіцца ў належным стане.

ФАКТЫ
  • Мілітарызацыя Польшчы, акрамя ўсяго, прадугледжвае павелічэнне баявога і колькаснага складу нацыянальных узброеных сіл да 300 тысяч ваеннаслужачых, у тым ліку да 250 тысяч – прафесійных (іх колькасць у цяперашні час – 115,5 тысячы). Зрабіць гэта Польшча плануе, у прыватнасці, за кошт стварэння дзвюх новых дывізій на ўсходзе краіны.
  • Улады Польшчы набылі 250 сучасных баявых машын Abrams. Дадзенай тэхнікі хопіць, каб абсталяваць чатыры танкавыя батальёны, якія, паводле слоў міністра абароны краіны Марыюша Блашчака, будуць базіравацца на ўсходзе краіны. Чытай: перакінуты на мяжу з Беларуссю.
  • Польшча заключыла з Паўднёвай Карэяй здзелку на набыццё 48 баявых і навучальных паўднёвакарэйскіх знішчальнікаў FA-50. Акрамя таго, у жніўні быў падпісаны кантракт на набыццё Польшчай паўднёвакарэйскіх танкаў і гаўбіц.
  • Польшча выказала гатоўнасць размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскія ядзерныя бомбы B-61 і размясціць іх у сакрэтных падземных сховішчах населенага пункта Мендзыжэч, які знаходзіцца паміж нямецкім Франкфуртам-на-Одары і польскай Познанню.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о