Планаваць вынікі, падтрымліваць належны стан

0
444

На базе гарадскога пасёлка Капаткевічы прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў. Тэма мерапрыемства: работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021-2025 гады”.

Планаваць вынікі, падтрымліваць належны станМерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні пастаяннай камісіі Віктара Капыловіча і з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча. Парадак дня пасяджэння прадугледжваў наведванне гарадскога парку, двух аб’ектаў жылога фонду пасля правядзення капітальнага рамонту, што дало магчымасць прысутным ацаніць работу па выкананні дзяржаўнай праграмы. На дадзеным этапе адказ трымалі начальнік Капаткевіцкага ўчастка райжылкамгасу, упраўляючы справамі сельвыканкама. Членамі камісіі быў адзначаны аб’ём выкананых работ, заслухана меркаванне жыхароў, разгледжаны пытанні і тэрміны па канчатковым завяршэнні работ і добраўпарадкаванні наведаных месцаў. Напрыклад, у гарадскім парку, які набыў новую агароджу і радуе сваім пераўтварэннем, у хуткім часе неабходна арганізаваць працу па афарбоўцы жалезнай агароджы. Як адзначыў Сяргей Макарэвіч, гэта трэба зрабіць якасна і не толькі для эстэтычнай складаючай, а і для належнага захавання збудавання.

– Усё, што тычыцца выканання рамонтных, будаўнічых работ – павінна быць зроблена якасна, прыгожа і з душой, каб вынік выклікаў задавальненне, гонар, прыносіў землякам камфорт і ўтульнасць, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч. – Наступны важны момант: усё зробленае неабходна падтрымліваць у належным стане. І тут органы мясцовага самакіравання, дэпутацкі корпус павінны ў большай ступені браць ініцыятыву ў свае рукі.

Другая частка мерапрыемства прайшла ў фармаце нарады, на якой абмяркоўвалася зададзеная тэма. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама прааналізаваў выкананне на Петрыкаўшчыне падпраграм “Даступнасць паслуг”, “Добраўпарадкаванне”, “Эфектыўнае цеплазабеспячэнне”, “Рамонт жылля”, “Чыстая вада”, “Мэта 99”. Членамі пастаяннай камісіі было адзначана, што рэалізацыя дзяржпраграм абавязковая для выканання, бо садзейнічае павышэнню якасці жыцця і дабрабыту людзей.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о