Лета – самая цёплая, яркая і пазітыўная пара года. Большасць школьнікаў і студэнтаў з нецярпеннем чакаюць надыходу летніх канікулаў. Хтосьці з падлеткаў выбірае павольны адпачынак з забавамі, а хтосьці – працоўны лагер з магчымасцю самастойна зарабіць грашовыя сродкі.

Папрацуй і атрымай годны заробакДададзім, што арганізацыя летняй занятасці вучняў – гэта і аздараўленне, і аднаўленне творчага патэнцыялу, і пашырэнне кругагляду, і працоўнае выхаванне, і прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Марына Жукавец расказала, што гэты сезон ужо 7-мы па ліку, калі ва ўстанове арганізавана другасная занятасць дзяцей.

“Да нас звярнулася кіраўніцтва Капцэвіцкага дома-інтэрната з просьбай аказаць садзеянне ў пашыве пасцельнай бялізны, – адзначыла Марына Міхайлаўна. – Грашовыя сродкі былі вылучаны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама ў памеры больш за 2 тысячы рублёў. На працягу 10 дзён дзесяць дзяўчынак ва ўзросце 14-15 гадоў працавалі на швейных машынках. Зразумела, школьніцы азнаёміліся з правіламі аховы працы. З кожнай нашай маладой работніцай была заключана працоўная дамова і атрымана згода ад бацькоў”.

Па словах Марыны Міхайлаўны, наступны працоўны лагер плануецца для хлопчыкаў, юнакі будуць рыхтаваць для школы стэнды.
“У верасні вучні ўжо будуць займацца пашывам пасцельнай бялізны для нашай установы. Дзеці вельмі задаволены такім фарматам працы, тым больш, што заробак на аднаго вучня складзе каля 120 рублёў”, – дадала ў канцы гутаркі суразмоўца.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о