Тэатр – заўсёды свята. З ім звязаны радасць, весялосць, яркія ўражанні, новыя пачуцці. А як цікава быць не толькі гледачом, але і ўдзельнікам казкі!

“Падарожжа па Лукамор’і”

У філіяле “Курыціцкі СДК” прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Падарожжа па Лукамор’і”. Дзеці чарговы раз адчулі сябе артыстамі.
Прадстаўленне было яркім і маляўнічым! Дэкарацыі атрымаліся прос-та цудоўнымі, а артысты настолькі ўжыліся ў ролі, што казка прайшла на адным дыханні. Кожны персанаж праявіў багатае ўяўленне, імкненне да самавыяўлення, здольнасць да пераўвасаблення і ўменне ствараць свой казачны вобраз. І, вядома, па-ранейшаму засталіся нязменнымі агульначалавечыя каштоўнасці – дабрыня і справядлівасць.
Прадстаўленне прайшло на вышэйшым узроўні. Быў прадуманы кожны персанаж. Усе ўдзельнікі казкі былі ў прыгожых, яркіх тэатральных касцюмах. Відаць было, што юныя гледачы добра ведаюць змест казкі. Артысты атрымалі шквал бурных эмоцый і апладысментаў ад удзячных гледачоў!

Ніна ЮЧКО,
культарганізатар філіяла “Курыціцкі СДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о