Несці людзям камфорт, чысціню і парадак

0
455

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Напярэдадні свята мы завіталі да дырэктара КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргея Гайчука.

Несці людзям камфорт,  чысціню і парадак
Як адзначыў Сяргей Мікалаевіч, на тэхнічным абслугоўванні ў Петрыкаўскім райжылкамгасе знаходзіцца 791 жылы дом: 203 будынкі – у горадзе і 588 – на тэрыторыі іншых населеных пунктаў раёна. Агульная абслугоўваемая плошча складае 205 тысяч квадратных метраў. Каб землякі ўтульна адчувалі сябе ў сваіх домаўладаннях, прагульваліся па чыстых, добраўпарадкаваных вуліцах, штодня ў Петрыкаўскім, Капаткевіцкім, Мышанскім, Ляскавіцкім і Пціцкім участках працуе без малога пяць соцень чалавек.

– Заўважу, што наша прадпрыемства паспяхова выконвае даведзеныя планы і забяспечвае аказанне насельніцтву і юрыдычным асобам жыллёва-камунальных паслуг неабходнай якасці і ў патрэбных аб’ёмах. Гэта работа аб’ектаў цеплазабеспячэння, водазабеспячэння, водаадвядзення, падтрыманне ў належным стане жыллёвага фонду, вулічна-дарожнай сеткі і аб’ектаў добраўпарадкавання.

Канешне, нам ёсць яшчэ над чым папрацаваць і перспектыў для развіцця і паляпшэння якасці жыцця нашых спажыўцоў хапае. Але хацелася б, каб людзі ведалі, што мы заўважаем і трымаем на кантролі хвалюючыя насельніцтва пытанні, – прамовіў Сяргей Гайчук.
Больш паловы працаўнікоў камунгасу, 274 спецыялісты – шчыруюць у цеплагаспадарцы прад-прыемства. Для патрэб насельніцтва летась быў створаны ўчастак па забеспячэнні цвёрдым палівам, уведзены ў эксплуатацыю новы кацёл, запрацавала на міні-ЦЭЦ і рабатызаваная палівападача галандскай вытворчасці.

Сярод усіх жыллёва-камунальных паслуг у найбольшай ступені ўплывае на здароўе чалавека якасць водазабеспячэння і ачысткі сцёкавых вод. Выкананне гэтай задачы ляжыць на калектыве водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, спецыялістам якой даводзіцца часам працаваць у тэрміновым рэжыме і экстрэмальных умовах.

– Слоў падзякі заслугоўваюць працаўнікі ўчастка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання, а таксама спецыялісты зялёнага будаўніцтва. Вядома, работа была б немагчымай без камунальнікаў транспартнага і рамонтна-будаўнічага ўчасткаў. Магчыма, не кожны заўважае такія важныя галіны ЖКГ, як лазневую, гасцінічную гаспадаркі і работу рытуальнай крамы. Але ўсё мы працуем як адзіны і зладжаны механізм, што мае мэты і паступова імкнецца да ўдасканалення.
Паважаныя калегі, выказваю на ваш адрас самыя шчырыя словы і зычу здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і стабільнасці на жыццёвым жляху! – падвёў вынік Сяргей Гайчук.

Арцём ГУСЕЎ.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о