Небяспечныя “падарункі” зімы

0
298

Днямі мы завіталі да аднаго з самых людных месцаў райцэнтра – гарадскі рынак. Сюды наведваюцца не толькі жыхары Петрыкава, але і ўсяго раёна, а ў хуткім часе тут распачнуцца калядныя кірмашы і пакупнікоў стане яшчэ больш. Вось і вырашылі паглядзець, наколькі бяспечна землякам можна прайсціся за патрэбнымі рэчамі без хвалявання, што на галаву можа зваліцца важкі лядзяш.

Пачалі, так бы мовіць, з пункту прызначэння: па вакзале Гомельаблаўтатранса можна хадзіць спакойна, як і поруч з шэрагам гандлёвых павільёнаў. А вось фасад былога памяшкання крамы “3 цены”, а раней “Галантарэі”, не прадстаўляе небяспеку: тут, на ажыўленым праходзе над пешаходамі звісаюць немалыя сасулькі.

Небяспечныя “падарункі” зімы

Але самыя вялікія ледзяшы мы заўважылі на страсе гандлёвай кропкі “ProЗапас”.

Небяспечныя “падарункі” зімы“Ледзяныя дзіды” тут звісаюць і з боку параднага ўваходу, і з адваротнага фасаду, дзе знаходзіцца паркоўка.

Небяспечныя “падарункі” зімы

Шчыра кажучы і суседняя гандлёвая кропка была “багатая” на “падарункі” зімы. Але працаўнікі крамы, заўважыўшы нашае фатаграфаванне ў хуткім часе выйшлі да фасада з пешняю і пачалі збіваць сасулькі.

Небяспечныя “падарункі” зімы

Спадзяемся, што пасля гэтай публікацыя і іншыя адказныя асобы так жа аператыўна ліквідуюць небяспеку. Зусім не хочацца, каб навагоднія святы, што набліжаюцца, азмрочыў нечы недагляд.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о