Напярэдадні 77-й гадавіны Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў школах краіны праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце.

Нам гэты свет завешчана берагчыУ Смятаніцкай сярэдняй школе для вучняў 7-8 класаў прайшоў урок памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”, мэтай якога з’яўлялася фарміраванне ў вучняў аб’ектыўнага прадстаўлення пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, пра генацыд беларускага народа і яго трагічную спадчыну.

Госцем мерапрыемства стала адказны сакратар установы “Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” Святлана Собалева. У хо-дзе гутаркі Святлана Браніславаўна расказала вучням пра прыняты ў пачатку бягучага года закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Вучні змаглі паразважаць, якое значэнне мае прыняцце гэтага закона для сучаснага беларускага грамадства. У час сустрэчы неаднаразова ўвага дзяцей была акцэнтавана на тым, як важна захаваць гістарычную памяць, памятаць, якой цаной заваявана шчасце – жыць на мірнай зямлі.

Прадстаўнік друку расказала ўдзельнікам пра тэматычныя рубрыкі раённай газеты “Ваеннае пакаленне – мірнаму пакаленню, “Генацыд”, “Бацькаўшчына”, у якіх адлюстроўваецца мінулае і сучаснае Петрыкаўшчыны.

Святлана БОНДАР,
настаўнік рускай мовы
ДУА “Смятаніцкая
сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о