У чацвер, 5 мая, напярэдадні Дня Перамогі, дэлегацыя раёна на чале з кіраўніком Петрыкаўшчыны Аляксандрам Наўныкам і Мазырскага пагранічнага атрада пад кіраў-ніцтвам камандзіра падраз-дзялення Алега Эйбатава завіталі ў вёску Багрымавічы, каб павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Смірнова.

Раўненне на ветэрана!Аляксандр Пятровіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў шматдзетнай сям’і на Яраслаўшчыне, у вёсцы Вялікае Кузьміно Данілаўскага раёна. У 1942 годзе пачаў службу ва Узброеных Сілах СССР. Праз два гады Аляксандр Смірноў стаў курсантам, а ўжо ў 1947 годзе быў накіраваны на пасаду намесніка начальніка пагранічнай заставы “Брузгі” Гродненскага пагранатрада, дзе на той час было неспакойна – у лясах баявую дзейнасць вялі розныя нацыяналістычныя фарміраванні, якія часам называюць агульным тэрмінам “лясныя браты”.

У час службы ў БССР пагранічнік сустрэў сваю каханую Анастасію Карлаўну, якая працавала ў Ваўкавысцкім ваенным камісарыяце. У 1949 годзе маладыя зладзілі вяселле. Праз год у сям’і нарадзіўся сын Валерый, а потым і дачка Святлана. У 56-м годзе сям’я пераехала на Камчатку, дзе Аляксандр Смірноў служыў начальнікам пагранічнай заставы. А скончыў службу наш герой начальнікам заставы ўжо ў Выбаргу Ленінградскай вобласці.

Тады афіцэру прапанавалі для ўладкавання на заслужаным адпачынку тры гарады: Вінніцу ва Украіне, эстонскую Нарву і беларускі Гомель. У выбары далейшага месца пражывання свае важкае слова сказала жонка, якая, спазнаўшы нялёгкую долю спадарожніцы пагранічніка, хацела вярнуцца бліжэй да малой радзімы.
У 1966-м сям’я Аляксандра Пятровіча перабралася ў горад на Сожы, дзе вайсковец уладкаваўся галоўным дыспетчарам на Гомельскую металабазу. На прадпрыемстве мужчына працаваў да 89-га года.

Сын Валерый меў моцнае жаданне стаць ваенным, але і тут маці папярэдзіла яго, маўляў, бацька ўвесь час знаходзіўся на мяжы і ты будзеш з казармаў не вылазіць. Урэшце Валерый Аляксандравіч звязаў свой лёс з будаўнічай справай. Дачка Святлана знайшла сябе ў фінансавай галіне.

Зараз Аляксандр Смірноў мае чатырох унукаў і двух праўнучак.
Служба нашага героя была адзначана Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі за баявыя заслугі, За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы, За бездакорную службу.
Дзеці і самі ўжо пайшлі на пенсію. Сын з нявесткай Любоўю Гаўрылаўнай, як заўзятыя рыбакі, аблюбавалі Багрымавічы, бо ў навакольных азёрах шмат рыбы. Праз пэўны час, калі бацьку ўжо патрэбен быў нагляд, ветэрана перавезлі на Петрыкаўшчыну, дзе ён і жыве дагэтуль.

Аляксандру Пятровічу было адрасавана шмат цёплых слоў і па-дзяк за мірнае неба над галавою. Пасля віншаванняў і букетаў кветак ад адміністрацыі раёна і пагранічнікаў, ваколіцу вёскі запоўніла музыка аркестра Мазырскага пагранатрада, а па дарозе перад падворкам яго дома строем прайшліся ваенныя, што аддавалі вайсковае вітанне і раўняліся на ветэрана.
Калектыў рэдакцыі далучаецца да віншаванняў і жадае Аляксандру Смірнову моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о