Мы – за бяспечную будучыню!

0
311

У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” на базе сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава арганізаваны профільны лагер МНС “Выратавальнік”.

Мы – за бяспечную будучыню!

Галоўная задача выратавальнікаў у перыяд летніх канікулаў – навучыць дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці, менавіта гэта дасць магчымасць зрабіць іх дзяцінства бяспечным.
У апошні дзень заняткаў па асновах бяспекі ў профільным лагеры інспектар прапаганды Алёны Герасіменка сабрала ўсіх дзяцей для заключнай гутаркі, уручэння пасведчанняў і ўзнагароджання найлепшых па выніках правядзення конкурсаў у лагеры.
На пачатку сустрэчы прапагандыст пазнаёміла прысутных з дзейнасцю Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, з яе напрамкамі і развіцці ў ёй. Паказала мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць юныя выратавальнікі Петрыкаўскага раёна. Даведаліся прысутныя пра пажарна-выратавальны від спорту, які з’яўляецца вельмі відовішчным. Алена Герасіменка адзначыла, што каманда Рэспублікі Беларусь неаднаразова займала прызавыя месцы на міжнародных спаборніцтвах. Паглядзелі відэафільм пра ўдзел актывістаў у злётах юных выратавальнікаў-пажарных, правялі гутарку пра правілы бяспекі пры дапамозе гульні “Крокі выратавання”. Нагадала прапагандыст нумары выкліку экстраных службаў і што казаць дыспетчару МНС у выпадку пажару.

Мы – за бяспечную будучыню!
– Калі згубіўся ў лесе, то трэба супакоіцца. Прыслухацца да шуму, магчыма побач ёсць дарога ці населены пункт. Арыентавацца па сцяжынках, прасеках, ісці ўздоўж ручая, – расказала адна з удзельніц.
Алена Герасіменка выказала словы падзякі і ўзнагародзіла самых актыўных навучэнцаў профільнага лагера.
Фінальным акордам мерапрыемства стала ўручэнне членскіх білетаў і прыняцце ў рады новых актывістаў раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
Юныя выратавальнікі далі клятву і паабяцалі, што будуць актыўна ўдзельнічаць у маладзёжным руху і рабіць усё магчымае для гарантавання бяспекі навакольных.

Мы – за бяспечную будучыню!

В. МІКАЛАЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о