У гімназіі горада Петрыкава прайшла дыялогавая пляцоўка «Мы — будучыя выбаршчыкі».
Напачатку мерапрыемства намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Наталля Несцярчук пазнаёміла прысутных гімназістаў старшакласнікаў з вынікамі апытання 11-класнікаў, што тычылася палітычнай і выбарчай культуры.
Пасля пра выбарчае права нагадала выхаванцам гімназіі настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Галіна Туравец. Пра дэпутацкі вопыт, надзённыя пытанні, якія дапамагае вырашыць мясцовая ўлада, працу з людзьмі расказаў дэпутат райсавета дэпутатаў Мікалай Семяніцкі.
З прыемнай місіяй завітала да навучэнцаў гімназіі першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Туравец, якая ўручыла членскія білеты саюза моладзі юным актывістам гімназіі.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий