Мабільная брыгада: мы – разам

У дзяржаўнай установе “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” пачала функцыянаваць брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове.
Як паведамілі ў Цэнтры, мабільная сацыяльная служба створана з мэтай ажыццяўлення комплекснага сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян, якія жывуць у аддаленых сельскіх населеных пунктах.
Першы выезд адбыўся 1 чэрвеня ў аграгарадок Пціч. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 30 чалавек.
Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Таццяна Голуб азнаёміла прысутных з асаблівасцямі працы аддзяленняў ТЦСАН, расказала пра новыя формы сацыяльных паслуг, адказала на пытанні прысутных.
Гасцям была прадстаўлена выстава творчых работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Упрыгожаннем мерапрыемства стаў міні-канцэрт, падрыхтаваны наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту. У завяршэнні мерапрыемства ўсім гасцям свята былі ўручаны буклеты і інфармацыйныя лістоўкі пра дзейнасць і паслугі Цэнтра.
Як адзначыла ў час размовы загадчык аддзялення Таццяна Голуб, укараненне ў практыку работы мабільнай брыгады новых форм і метадаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дае магчымасць палепшыць якасць жыцця атрымальнікаў сацыяльных паслуг, аператыўна вырашаць пытанні сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям, дзецям-інвалідам, інвалідам і грамадзянам пажылога ўзросту, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о