Мы пацікавіліся ў гледачоў фільма “На іншым беразе” ўражаннямі. Прапануем вашай увазе меркаванні прадстаўнікоў падрастаючага і сталага пакалення.

Фільм, прасякнуты драматызмамАляксей КАЗЛОВІЧ, навучэнец 9 класа гімназіі горада Петрыкава:
– Пра падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 20-я гады мінулага стагоддзя я ведаў са школьнай праграмы. Але ў фільме нас знаёмяць з гісторыяй тых часоў на яскравым і зразумелым прыкладзе асабістага жыцця герояў. З гэтай прычыны больш за ўсё ў карціне мяне ўразілі менавіта драматычныя сцэны, таксама вельмі адбіліся ў памяці паказаныя факты прыгнёту беларускага народу.

Фільм, прасякнуты драматызмамАндрэй ДАШКЕВІЧ, метадыст Петрыкаўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі:
– Уразіла, што пры стварэнні фільма здымачная група засяродзіла ўвагу на дробязях: цудоўна адыгралі свае ролі акцёры трэцяга плану, масоўкі. Свой народ мы пазнавалі літаральна па ўсім – традыцыйныя беларускія хаты, рэплікі, касцюмы, сялянскі лад жыцця. Нельга не адзначыць прапрацаваную прыгодніцкую складаючую, ды і ўвогуле даволі складаная тэма раз’яднання аднаго народа ў фільме была паказана вельмі ўдала.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о