Неаднаразова пісалі мы пра смецце, што з’яўляецца, на вялікі жаль, неад’емным спадарожнікам нашага, здавалася б, цывілізаванага жыцця ў самы сумным сэнсе гэтага выслоўя. Зрэшты, здаецца, што навуковы прагрэс імкліва рухаецца наперад, значна апераджаючы сваіх спажыўцоў. Усё мае сваю ўпакоўку, рынак аднаразовых рэчаў да апошняга часу станавіўся больш шырокім, ды і надзейнасць некаторых набыткаў пакідае жадаць лепшага. Таму і з’яўляецца многія рэчы, праз пэўны час на сметніку. Вось так, за нейкія некалькі дзясяткаў гадоў, мы пачалі літаральна абрастаць смеццем. Як з ім змагацца? Ды, здаецца ўсё проста: сметніцы ў крокавай даступнасці, наладжаны вываз бытавых адходаў, ёсць кантэйнеры і працуюць пункты прыёму другаснай сыравіны. Але гэта ж так складана…

Кантракт з сумленнем падпісаны… на ўскрайку лесу
Чарговы стыхійны сметнік з’явіўся каля ляснога масіва, на мысе берега ракі Прыпяць паміж вёскамі Ільіч і Турок.

Лепей усё да кучы: і рэшткі прадуктаў харчавання, і другасную сыравіну, і будаўнічае смецце, і ўвесь іншы хлам, што назапашваўся гадамі. Камунальнікі, вядома, такі вінегрэт у машыну са смеццем прымаць не будуць, а заказаць спецыяльны транспартны сродак ці кантэйнер – дык гэта грошай шкада! Вось і з’яўляецца ў чалавека думка, ці не пакінуць гэты “груз” (ва ўсіх сэнсах слова) недзе далей ад людскіх вачэй?..

Скажу шчыра, з’яўляецца такая думка не на роўным месцы. Дзясяткі гадоў чалавек чуе: “на наш век хопіць”, “іншыя выкідаюць, а я чым горшы?!”, “сорамна, калі бачна”, “ні я першы, ні я апошні”, “заводы і фабрыкі куды болей дрэнных рэчываў у навакольнае асяроддзе выкідаюць”, “маё смецце – кропля ў моры”. Карацей, апраўданне сабе можна знайсці, нават выдумляць нічога не трэба – вось ён, адваротны бок грамадскага вопыту.

У такімі думкамі “гаспадар” накіроўваецца ў лес і недзе, каля вялікай яміны, падпісвае дамову з уласным сумленнем. Пасля дзясятка гадзін і некалькіх насцярожаных азіранняў справа зроблена, а праехаўшы з дзясятак метраў можна ўздыхнуць з палёгкай – маўляў, ніхто за руку не злавіў і ўжо не дакажа дачыненне да экалагічнага “хуліганства”.

Месцы такіх пагадненняў з уласным сумленнем не трэба доўга шукаць. Вядома, часцей яны сустракаюцца ў наваколлі населенага пункту. Трэба разумець, прыглядаюць зручныя паглыбленні ў лесе грамадзяне загадзя.

Звонку ўсё здаецца зразумелым. Усе намаганні па прывучэнні людзей да парадку на сваёй зямлі, паўдзельнічалі на некаторых спецыфічным чынам. Нібы людзі насамрэч не разумеюць элементарнага – усё гэта робіцца не толькі для нашага, як агульнага, так і індывідуальнага камфорту, экалагічнага існавання. Больш за тое, парадак – хіба не найлепшая інвестыцыя ў будучыню нашай прыроднай спадчыны, а гэта значыць – для нашых нашчадкаў. Няўжо не зразумела?

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о