Сенатары вобласці наведалі Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу нумар 1 лёгкай прамысловасці.У Дзень аховы дзяцей з падарункаміУ Дзень аховы дзяцей з падарункаміУ Дзень аховы дзяцей з падарункамі

У пачатку сустрэчы дырэктар  установы Таццяна Білас правяла для гасцей экскурсію па ўстанове, пазнаёміла з умовамі знаходжання выхаванак у кантэксце іх рэсацыялізацыі: пражываннем, адукацыйным працэсам, арганізацыяй адпачынку і псіхалагічнай працы.

Як адзначыла Таццяна Уладзіміраўна, асноўная ўвага ў працэсе адукацыі дзяўчынак надаецца пытанням іх рэсацыялізацыі.

– Мэта – з дапамогай адукацыі, псіхалагічнай дапамогі, арганізацыі вольнага часу вярнуць іх у грамадства, даць ім шанец пачаць жыццё з чыстага ліста, – сказала кіраўнік.

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі

Далей Таццяна Уладзіміраўна паказала пакоі, у якіх дзяўчынкі спяць, працуюць, адпачываюць, займаюцца спортам. Асноўны від іх працы – шыццё  адзення. Гэта форма  і для заняткаў, і для працы, і для паказу мод.

– Акрамя таго, што дзяўчынкі ходзяць на школьныя заняткі, яны яшчэ і займаюцца творчасцю: танцуюць, спяваюць, удзельнічаюць у конкурсах, выставах, педагогі ўсяляк імкнуцца разнастаіць іх вольны час, напоўніць жыццё новымі фарбамі.

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі

Затым для гасцей выхаванцы падрыхтавалі канцэрт. Менавіта тут дзяўчынкі раскрыліся як сапраўдныя артысткі і нават мадэлі. Падрыхтаваную калекцыю сукенак презентавалі дзяўчынкі гасцям сустрэчы.

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі–У нашай краіне вялікая ўвага надаецца выхаванню і развіццю дзяцей, – адзначыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Слінько. – Кожны можа атрымаць бясплатна сярэднюю, спецыяльную і першую вышэйшую адукацыю. Сёння я прыемна здзіўлены вашымі ўмовамі пражывання. Уражвае, з якой любоўю і клопатам педагогі перадаюць усе лепшыя традыцыі падрастаючаму пакаленню. У гэтае свята жадаю, каб цяжкасці вашыя былі часовымі і вы сталі годнымі грамадзянамі нашай краіны.

З прывітальным словам выступіў  старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў. Прадстаўнік улады выказаў словы падзякі калектыву ўстановы за сумленную працу ў выхаванні маладых падапечных, за тыя сапраўды сямейныя адносіны, якія складваюцца паміж дзяўчынкамі і іх настаўнікамі.

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі У Дзень аховы дзяцей з падарункамі

У Дзень аховы дзяцей з падарункамі– Дзень абароны  – свята  не ў класічным яго разуменні, а хутчэй дзень, які нагадвае нам, дарослым, што дзяцей трэба любіць і засцерагаць не толькі 1 чэрвеня, а і ўвесь астатні час, – канстатаваў Аляксей Мікалаевіч.

Да прысутных звярнулася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” Ала Смоляк:

– Дарагія дзяўчаты, сёння першы дзень лета. Шчыра жадаю вам прыгажосці, здароўя, дабрабыту. Спадзяюся, што ваша расстанне з блізкімі хутка скончыцца і вы будзеце ўспамінаць гэтую ўстанову з цеплынёй, бо тут вам ствараюць усе ўмовы. Вы жывеце ў прыгожай і выдатнай краіне. Усё ў вас атрымаецца!

Пасля канцэрту сенатары ўручылі дзяўчатам салодкія падарункі. Гутарка з дзяўчынкамі працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о