Не так даўно мы публікавалі матэрыял «Медвежья услуга с вопросами к безопасности», у якім я дзяліўся гісторыяй пра неабачлівую жанчыну, якая парушаючы правілы дарожнага руху вучыла дзяўчынку рухацца на веласіпедзе па горадзе. Публікацыя падштурхнула мяне звярнуць агульную ўвагу на культуру паводзін на дарозе пешаходаў розных узростаў. І прыйсці да цікавых высноў.

Хто ў каго павінен вучыцца?
Фота: «СБ. Беларусь сегодня»
Адна з самых хвалюючых сітуацый на дарозе здарылася са мною каля паўгода таму ў цэнтры горада. Тады, раніцай выхаднога дня, я ехаў на сваім легкавіку па вуліцы Гогаля ў напрамку рынка. За метраў 10, да скрыжавання, з-за высокага плоту ў поле майго зроку знянацку трапіла веласіпедыстка паважанага ўзросту, што выскачыла  з вуліцы Чырвонаармейскай. Ледзь паспеўшы націснуць на тармазы, я назіраў яшчэ больш дзіўную карціну: бабулька, відаць зразумеўшы патэнцыяльную небяспеку праз віск тармазоў, кінула некалькі (трэба разумець) лаянкавых слоў на мой адрас і павярнула ўлева, у мой бок, паехаўшы па сустрэчнай паласе. Аб’ехала мой легкавік і зноў працягнула рух бліжэй да левага тратуара па сустрэчнай…
Больш дробных сітуацый з парушэннямі ПДД можна назіраць хіба не кожны тыдзень і ўнушальная доля іх прыпадае як раз на людзей паважанага ўзросту. То пераходзяць дарогу перад транспартам у не вызначаным месцы нягледзячы ў бакі, то едуць на веласіпедзе, быццам бы дарога створана для іх адных.
У гэты ж час вельмі абачліва паводзяць сябе дзеці. Школьнікі заўсёды пільны глядзяць спачатку ўлева, потым управа. Не спяшаюцца зрабіць крок нават на пешаходны пераход, калі бачаць набліжаючыся транспарт.
Таму, падводзячы выснову гэтаму назіранню, хацелася б настойліва папрасіць хуліганістых пешаходаў паважанага ўзросту больш пільна адносіцца, у першую чаргу, да сваёй бяспекі. Магчыма варта павучыцца дысцыплінаванасці на дарозе ў падрастаючага пакалення?..
Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о