ГРАМАДСКАЕ АБМЕРКАВАННЕ: Петрыкаву – новыя межы

0
299

Петрыкаўскі райвыканкам інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і аналізу грамадскай думкі па горадабудаўнічым праекце агульнага планавання “Генеральны план горада Петрыкаў” (далей – Генеральны план).

Мэтай Генеральнага плана з’яўляецца распрацоўка прыярытэтаў і стратэгіі комплекснага горадабудаўнічага развіцця горада Петрыкава, функцыянальнага заніравання і рэгламентаў выкарыстання тэрыторый, асноўных параметраў забудовы, развіцця інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры, сацыяльнай інфраструктуры, а таксама ўмоў фарміравання бяспечнага і экалагічна спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці.

Неабходнасць распрацоўкі Генеральнага плана абумоўлена далейшым сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну, пераўтварэннем тэрыторыі горада Петрыкава, развіццём камфортнага, прывабнага горада з сучасным гарадскім асяроддзем.
У Генеральным плане прадугледжана распрацоўка прыярытэтаў, мэт і стратэгіі комплекснага горадабудаўнічага развіцця Петрыкава, функцыянальнага заніравання і рэгламентаў выкарыстання тэрыторый, асноўных параметраў забудовы, развіцця інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры, сацыяльнай інфраструктуры, а таксама ўмоў фарміравання бяспечнага і экалагічна спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці.

Генеральны план выконваецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (ТІПА) у галіне архітэктуры і горадабудаўніцтва, у тым ліку Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 300-3 “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, нарматыўнымі патрабаваннямі ў галіне прыродаахоўнай дзейнасці і санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У аснову Генеральнага плана пакладзены дзеючыя праграмныя і прагнозныя дакументы, якія вызначаюць агульныя напрамкі і прыярытэты сацыяльна-эканамічнага і горадабудаўнічага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У Генеральным плане ўлічваецца шэраг раней выкананых праектаў забудовы асобных раёнаў горада, праграмы добраўпарадкавання, развіцця інжынернай і транспартнай інфраструктуры на тэрыторыю горада Петрыкава, а таксама іншыя распрацаваныя праекты рэканструкцыі, новага будаўніцтва і адводы зямельных участкаў пад будаўніцтва.

Генеральны план складаецца з зацверджанай і абгрунтоўваючай частак праекта. У складзе горада-будаўнічага праекта выканана функцыянальнае заніраванне тэрыторыі ў мэтах рэгулявання інвестыцыйных працэсаў, а таксама ўстанаўлення горадабудаўнічых рэгламентаў выкарыстання тэрыторыі, якія падлягаюць выкананню пры далейшым праектаванні і ажыццяўленні забудовы горада.
Для распрацоўкі горада-будаўнічай дакументацыі прыняты наступныя разліковыя перыяды:
– сучасны стан на 01.01.2022;
– 1 этап рэалізацыі – 2030 год;
– 2 этап (разліковы тэрмін) – 2035 год.
Зацверджаны генеральны план з’яўляецца асновай для распрацоўкі дэталёвых планаў на асобныя раёны горада, праектаў спецыяльнага планавання (схем развіцця транспартнай і інжынернай інфраструктуры, комплексных схем і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя, схем і планаў землеўпарадкавання) і іншых праектаў.
Тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання з 1 сакавіка 2024 года да 15 сакавіка 2024 года ўключна.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 12 сакавіка 2024 года ў 11гадзін у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: вуліца Гагарына, 15.

Доступ да матэрыялаў праекта падчас правядзення грамадскага абмеркавання – аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Петрыкаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Гагарына, 17, кабінет № 103. Час працы з 8-30 да 17-30. Кантактныя тэлефоны: 2-70-22, 2-70-24, а таксама на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”.
Арганізатар грамадскага абмеркавання – Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт: 247912, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, электронны адрас для накіравання заўваг і (або) прапаноў па праекце: arx@petrikov.gov.by, паштовы адрас для накіравання пісьмовых заўваг і (або) прапаноў: 247912, горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17, кабінет № 103, тэлефон: 8-02350-2-70-22.

Удзельнікі грамадскага абмеркавання свае заўвагі і прапановы накіроўваюць арганізатару грамадскага абмеркавання ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 1 сакавіка 2024 года па 15 сакавіка 2024 года ўключна ў пісьмовым і (або) электронным выглядзе па адрасах, указаных вышэй.

Камісія па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта агульнага планавання “Генеральны план горада Петрыкава” створана рашэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 лютага 2024 года.
Заўвагі і (або) прапановы, што паступілі, будуць накіраваны для вывучэння і разгляду ў абласны архітэктурна-горадабудаўнічы савет пры ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва камітэта архітэктуры і будаўніцтва Гомельскага аблвыканкама.
Распрацоўшчыкам горада-будаўнічага праекта агульнага планавання “Генеральны план горада Петрыкава” з’яўляецца УП “БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА”
Месца і дата апублікавання апавяшчэння:

– у друкаваных СМІ – газета “Петрыкаўскія навiны” ад 21 лютага 2024 года;
– у электронным выглядзе – на інтэрнэт-сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раз-дзеле “Грамадскія абмеркаванні”: http://petrikov.gomel-region.by/ru/o-o/ з 20 лютага 2024 года.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о