У нядзелю, 17 красавіка будзе праводзіцца 5-я раённая спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.
Спаборніцтвы будуць праходзіць у пяці дысцыплінах: шахматах, шашках, настольным тэнісе, дартсе і більярдзе (сярод мужчын). Да ўдзелу запрашаюцца мужчыны ўзростам ад 60-ці гадоў і жанчыны – ад 55-ці гадоў, а таксама ўсе члены ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” без узроставых абмежаванняў, бо ў аб’яднанні ёсць актывісты ўзростам ад 45-ці гадоў.

17 красавіка - спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спортуАдзін удзельнік мае права спрабаваць свае сілы не болей чым у двух відах праграмы. Па выніках турніру мацнейшыя спартсмены-ветэраны трапяць у зборную раёна, што будзе бараніць гонар Петрыкаўшчыны на абласных спаборніцтвах у маі.
Турнір возьме старт у 10 гадзін. Пасля, актывістам грамадскага аб’яднання прапануецца наведаць матч першай лігі чэмпіянату Беларусі паміж петрыкаўскім “Шахцёрам” і футбольным клубам “Асіповічы”, які пачнецца а 16 гадзіне на стадыёне спорткомплекса “Прыпяць”.

Звяртаюся да кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і сельвыканкамаў з просьбай аказаць садзеянне па падвозе сваіх былых працаўнікоў ці жыхароў населенага пункта. Такая дапамога адорыць людзей сталага веку самым неабходным – увагай і дасць магчымасць сустрэць спартыўных сяброў.
Даведкі вы можаце атрымаць па нумары тэлефона ФСК “Ураджай”: 2-70-58.

Аляксей КАЮКАЛА,
кіраўнік ГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о