Гарадскі парк запрашае!

0
567

Гарадскі парк запрашае!

Маладзёжныя пляцоўкі, што кожную суботу праходзяць у гарадскім парку, збіраюць юнакоў і дзяўчат Петрыкаўшчыны. Прайшоўшы па аблюбаваным месцы адпачынку ў мінулыя выхадныя, адзначыла для сябе запатрабаванасць з боку непаўналетніх дадзенай формы баўлення вольнага часу. Прыгажосць краявідаў і зялёных насаджэнняў, дзіцячыя атракцыёны, зручныя лавачкі з альтанкамі даюць магчымасць моладзі з задавальненнем правесці час. Катанне на роліках, тэматычныя мерапрыемствы, дзіцячая пляцоўка, “пасядзець” пад гітару – тут знаходзяць сабе занятак па інтарэсах дзеці рознага ўзросту.

Увагай і папулярнасцю ў петрыкаўчан сярэдняга і больш сталага ўзросту карыстаюцца выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці раёна ў летнім амфітэатры. Тут ёсць магчымасць пазнаёміцца ці па-новаму зірнуць на творчыя аб’яднанні. У мінулую суботу радавалі слухачоў артысты філіяла “Брынёўскі дом культуры” (на фота). Прыемна было пачуць выканні артыстаў беларускія народныя песні і сучасныя хіты эстрады. Знайшлося месца танцавальным кампазіцыям, гумарыстычным нумарам, інсцэніроўкам. Прысутныя арымалі масу пазітыўных эмоцый ад брынёўскіх выканаўцаў.

Творчыя сустрэчы з калектывамі раёна будуць працягвацца на працягу ўсяго летняга перыяду. Кожную суботу а 19 гадзіне артысты чакаюць нас, землякі! Музычны рэпертуар разнастайны. Кожны знойдзе мелодыю па сваім гусце.

Пасля канцэртнай праграмы эстафету падхопліваць дыскатэчныя рытмы. Для аматараў больш актыўнага культурнага адпачынку адкрытыя танцавальныя вечары ў зале раённага Дома культуры.

Наведаць гарадскі парк пасля працоўнага тыдня – гэта цудоўная магчымасць добра адпачыць і зарадзіцца пазітывам.
Не верыце? Праверце самі!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о