У пятніцу, 17 лістапада, зала раённага Дома культуры поўнілася людзьмі, якім мы абавязаныя дабрабытам і разнастайнасцю на нашых сталах.

Перад уваходам у канцэртную залу прысутных чакала экспазіцыя падворкаў сельвыканкамаў і выставы ўстаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны. Тут было на што паглядзець: хлеб, рыба, печыва, творы народнага мастацтва, навуковыя распрацоўкі падрастаючага пакалення ў галіне раслінаводства.

Урачыстая цырымонія віншавання лепшых аграрыяў з нагоды Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК распачалася з прамовы старшыні райвыканкама. Аляксандр Кохан адзначыў: “Петрыкаўскія працаўнікі сельскай гаспадаркі заслугоўваюць высокай адзнакі, сабраўшы ўраджай у гэты не просты на ўмовы надвор’я сезон. Трэба заўважыць, што работа ў аграрнай галіне ніколі не была лёгкай: у старажытныя часы нашыя продкі працавалі шчыра, каб атрымаць годны ўраджай. Так і ў ХХІ стагоддзі ад работнікаў сельгаспрадпрыемстваў патрабуецца адданасць, адказнасць і нямала сіл на палетках і ў працы з жывёлай”. Пасля слоў віншаванняў і пажаданняў усяго найлепшага на сцэну для атрымання Ганаровых грамат райвыканкама і грашовых прэмій падняліся пераможцы раённых спаборніцтваў за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці за 2023 год.

Да віншаванняў далучыўся першы намеснік старшыні-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Алег Козінец падзякаваў хлебаробам і жывёлаводам за адданасць прафесіі, а іх блізкім за – разуменне і падтрымку. Алег Георгіевіч пажадаў усім здароўя, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў. На сцэну былі запрошаныя прызёры раённых спаборніцтваў розных галін сельскай гаспадаркі Петрыкаўшчыны.

З падарункамі на свята завітала і старшыня райарганізацыі Беларускага саюза работнікаў АПК Алена Галеня, ну і канешне, эстафету віншаванняў прыняла першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Туравец, якая адзначала лепшых маладых працаўнікоў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі раёна.

Урачыстасць працягнулася даволі разнастайнай канцэртнай праграмай. Асаблівыя авацыі ў гледачоў выклікалі танцы і нумары самых маленькіх мясцовых артыстаў.

Мерапрыемства скончылася, але невычэрпнай застанецца падзякам працаўнікам сяла. Некаторыя з іх у саставе дэлегацыі раёна адправіліся наступным днём на абласныя Дажынкі ў гарадскі пасёлак Акцябрскі. Але, у большасці сваёй, працаўнікі АПК зноў, як і кожны дзень, прачнуліся рана, каб адказна і старанна выконваюць сваю справу.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце З ураджаем  і ўпэўненасцю ў дабрабыце

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о