У мінулыя выхадныя закончылі свой сезон летнія маладзёжныя пляцоўкі, выступленні творчых калектываў Петрыкаўшчыны на сцэне летняга амфітэатра.

Фінальным акордам для жыхароў, гасцей горада стала канцэртная праграма “Букет мелодый”, падрыхтаваная артыстамі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры і Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Установу культуры прадстаўляла маладое пакаленне артыстаў. Крэатыў, грацыя, незабыўныя галасы Марыі Тамко, Юліі Ліпскай, Елізаваты Смірновай, Ірыны Баўсун, Алёны Буракевіч, Анастасіі Кліменка, Алы Ігнашэвіч захаплялі публіку. Радавала, што разам з дзявочым вакалам гучалі не менш яркія выступленні Віталія Магілеўца і Максіма Корбута. Неверагодную пластыку і крэатыў у рухах прадэманстравалі Паўліна Бычкоўская, Крысціна Навацкая, Ангеліна Глушко, Аліна Аўчыннікава.

Калегамі па сцэне маладой каманды з Дома культуры ў суботні вечар сталі жанчыны паважанага ўзросту, наведвальнікі аднаго з аддзяленняў ТЦСАН. Творчыя нумары ў выкананні Галіны Лазурынай, Галіны Вераксы, Таццяны Семяніцкай унеслі ў праграму душэўнасць, яскравасць і запал. А калі на сцэну з залы падняліся наведвальнікі дзённага аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра для выканання танцавальнага нумара – публіка не шкадавала апладысментаў.

Пад радасныя воклічы “брава”, і гучнае “на біс”, закончыўся час цёплых, цікавых сустрэч у гарадскім парку. Чакаем лета 2024, з яго новымі адкрыццямі і эмоцыямі!

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о