Часціцу мошчаў Матроны Маскоўскай даставяць у Петрыкаў

0
623

 Ікона і каўчэг з часціцай мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай будзе амаль чатыры дні знаходзіцца ў храме Узнясення Гасподняга.

Часціцу мошчаў Матроны Маскоўскай  даставяць у ПетрыкаўБлажэнная Матрона Маскоўская, якая была кананізавана Рускай праваслаўнай царквой у 1999 годзе, з’яўляецца адной з самых вядомых і шанаваных праваслаўных святых. Яна вядомая шматлікімі цудамі лячэння хворых як пры жыцці, так і пасля кананізацыі.
“Пакланіцца святыні можна будзе ў храме Узнясення Гасподняга ў Петрыкаве. З 17 гадзін 28 мая да 16 гадзін 31 мая ікона і каўчэг з часціцай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай будуць знаходзіцца ў храме і кожны жадаючы штодзень з 28 па 31 мая з 9 да 20 гадзін зможа пакланіцца святыні”, – паведаміў пратаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга.
Да блажэннай Матроны Маскоўскай звяртаюцца з малітвамі аб вылячэнні ад душэўных і цялесных хвароб. Лічыцца, што яна дапамагае і не праваслаўным людзям. Цудатворная сіла святой Матроны прызнана ўсёй іерархіяй РПЦ. Матрона была кананізавана як святая Маскоўскай епархіі ў 1999 годзе, а ў кастрычніку 2004 года адбылася яе агульнацаркоўная кананізацыя.
Часціцы мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай знаходзяцца і ў некаторых праваслаўных храмах Беларусі, у тым ліку мінскай царкве Уладзімірскага абраза Божай Маці, дзе сабрана каля 300 часціц мошчаў праваслаўных святых.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о