Часоў былых і новых повязь

Кожны чалавек як мага больш павінен ведаць пра свой род, пра гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Гістарычная памяць – гэта жыццёвая аснова, на якой фарміруецца светапогляд кожнага з нас.
Нездарма славуты аўтар “Новай зямлі” Якуб Колас пісаў: “Толькі на ўласных каранях дае дрэва багаты плод”.
У рамках года гістарычнай памяці ў Мышанскім Доме культуры запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх – гістарычны экскурс “Часоў былых і новых повязь” прайшло днямі з удзелам навучэнцаў і наведвальнікаў установы культуры.
У час мерапрыемства ўдзельнікам пашчасціла пазнаеміцца з абрадамі і традыцыямі, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі. Яны падрабязней даведаліся пра побыт простых людзей, традыцыйны народны касцюм, звычаі і народныя святы, такія як Дажынкі, Купалле, Каляды, Гуканне вясны. Успомнілі таксама і народныя прыказкі і прымаўкі. А напрыканцы мерапрыемства пачаставаліся смачнымі стравамі беларускай народнай кухні.

Вольга ЖУКАВЕЦ,
загадчык філіяла “Мышанскі ГДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о