Хрышчэнне – святое Богаяўленне

Адным з найбольш значных святаў у жыцці праваслаўных хрысціян выступае Вадохрышча або Богаяўленне. Гэта свята ў гонар Хрышчэння трыццацігадовага Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан Іаанам Хрысціцелем.

Напярэдадні Вадохрышча Гасподняга ў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на базе клуба “Спадчына” прайшоў урок духоўнасці “Хрышчэнне – Святое Богаяўленне” з удзелам айца Сергія, настаяцеля храма абраза Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” аграгарадка Курыцічы і ўдзельніцы ваенна-гістарычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі Пошук” Таццяны Андрыеўскай.

Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй, звычаямі і традыцыямі хрысціянскага свята, галоўным сімвалам якога з’яўляецца вада. Айцец Сергій адзначыў, што Хрышчэнне Гасподняе вельмі важнае для чалавецтва і азначае, што як цела абмываецца і ачышчаецца вадою, так і душа чалавека, які каецца і паверыў у Збавіцеля, будзе ачышчана ад усіх грахоў. Працягнула ўрок духоўнасці Галіна Вяракса, прачытаўшы вершы праваслаўнай тэматыкі. У завяршэнні мерапрыемства выступіла Таццяна Андрыеўская, якая расказала пра дзейнасць ваенна-гістарычнага клуба, праведзеных патрыятычных мерапрыемствах і сумеснай рабоце з айцом Сергіем.

Сёння, як ніколі, актуальным становіцца пытанне выхавання ў чалавеку павагі да традыцыйных маральных каштоўнасцей і любові да Радзімы.

Алена СЦЯФНЯК,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о