Сёння мы папрасілі нашых чытачоў распавесці пра сваю любімую страву на Новы год, а таксама падзяліцца рэцэптам. Атрымалася вельмі смачна!

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары ПетрыкаўшчыныВераніка САВІЦКАЯ, ураджэнка вёскі Галубіца:
– Новы год – гэта доўгачаканае свята нашай сям’і. Шмат у чым дзякуючы таму, што маці гатавала смачныя стравы. Мы з нецярпеннем чакалі Новы год, паўтараючы: “Ну калі ўжо можна з’есці гэты дэсерт?”
Раскажу пра самае любімае. Жэле пластамі рыхтаваць вельмі проста і цікава. Спачатку ў 3 піялах (па адной на кожны пласт) замочым жэлацін халоднай кіпячонай вадой на той час, што паказаны на ўпакоўцы.
Рыхтуем першы пласт жэле. У смятану высыпаем какава-парашок і цукар, добра змешваем. Падаграваем жэлацін (не кіпяцім) да поўнага растварэння і ўліваем у сумесь са смятаны і какава, змяшаем. Разліваем па креманкам і прыбіраем у халадзільнік да застывання.

Рыхтуем 2 пласт жэле. Да жаўтку дадаем цукар, узбіваем да пышнай белай масы. Дадаем смятану і раствораны жэлацін, змешваем і разліваем па креманкам на застылае шакаладнае жэле, прыбіраем зноў у халадзільнік.
Рыхтуем 3 пласт жэле. У малінавы сіроп дадаем смятану, змешваем. Затым уліваем раствораны жэлацін, змешваем, разліваем па креманкам на застылы сметанны пласт жэле. Прыбіраем у халадзільнік. З гэтым дэсертам можна бясконца эксперыментаваць, напрыклад, дадаваць садавіну, какава ці тварог. Жэле са смятанай пластамі гатова! Частуйце родных і блізкіх.

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары Петрыкаўшчыны

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары ПетрыкаўшчыныАндрэй НІСТРАТАЎ, памочнік шэф-повара Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”:
– Мая любімая навагодняя страва – карп запечаны з рысам. Найсмачная рыба з гарнірам, так бы мовіць “два ў адным”. Карп атрымліваецца мяккім, а рыс рассыпістым, адарвацца немагчыма!
Спачатку чышчу рыбу ад усіх непатрэбнасцяў, добра вымываю. Для гарніру рыхтую рыс, які потым змешваю з прапражанымі часныком, морквай, шам-піньёнамі і адвараным яйкам. Морква і лук надаюць рысу апетытны залацісты колер.
Затым карпа выкладаю на блясе, фаршырую яго рысам. Затым намазваю паверхню соусам са смятаны, маянэзу, часныку, зеляніны і запраў. Запякаць рыбу патрэбна 45 хвілін у духоўцы, разагрэтай да тэмпературы 180 °C.

 

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары Петрыкаўшчыны

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары ПетрыкаўшчыныНадзея МІЦКЕВІЧ, ураджэнка горада Петрыкава:
– На Новы 2023 год я буду запякаць труса ў духоўцы. Пачнём з марынаду. Для гэтага бярэм смятану, кладзем да яе прапушчаныя праз прэс зубчыкі часныку. Зялёнай гародніны выкарыстоўваем шмат, бо трус з ім выдатна ладзіць. Следам высыпаем заправы для мяса, куркуму, хмелі-сунелі, сумесь перцаў, соль, а таксама кладзем гарчыцу. Добра ўсё размешваем.
Тушку труса вымочваем, абсушваем і добра запраўляем марынадам. Пакідаем тушку ў хала-дзільніку на некалькі гадзін. Запякаем ужо ў духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў.
Страва будзе вельмі актуальнай у гэтым годзе. Пацешце сябе і сваіх блізкіх! Жадаю усім у новым годзе, каб здзейсніліся самыя запаветныя мары!

Без якой стравы не абыходзіцца навагодні стол? Адказваюць жыхары Петрыкаўшчыны

Наталля Петрушэнка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о